Квебекскі дыстанцыйны ўніверсітэт (, таксама скарочана ) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Квебек у правінцыі Квебек, Канада.

Агульная характарыстыка Першапачаткова заснаваны ў 1972 годзе як Камісія па распрацоўцы курсаў дыстанцыйнай адукацыі Квебекскага ўніверсітэта, цяпер ён з'яўляецца паўнавартасным універсітэтам. Гэта адзіная франкамоўная ўніверсітэцкая навучальная ўстанова ў Паўночнай Амерыцы, якая прапануе ўсе свае курсы і праграмы на ўсіх трох універсітэцкіх цыклах (бакалаўрыят, магістратура і аспірантура) дыстанцыйна. Хоць ён юрыдычна і знаходзіцца ў горадзе Квебек, каля дзвюх трацін выкладчыкаў працуюць у офісах у Манрэалі.

Структура Школа адміністрацыйных навук Дэпартамент адукацыі Дэпартамент прыродазнаўчых навук і тэхналогій Дэпартамент гуманітарных навук, моў і камунікацый

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады