Віктар Уладзіміравіч Азаронак (нар. 23 жніўня 1974, в. Рудня, Лепельскі раён) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 23 жніўня 1974 года ў в. Рудня Лепельскага раёна Віцебскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Брат прапагандыста Юрыя Азаронка і дзядзька прапагандыста Рыгора Азаронка.

Скончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Фізічная культура і спорт»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Праходзіў службу ў пагранічных войсках Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Працаваў дырэктарам Бароўскай сярэдняй школы імя Г. К. Жукава Лепельскага раёна; намеснікам старшыні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта, дзе адказваў за адказвае за пытанні адукацыі, культуры і аховы здароўя.

Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Лепельскай акругі № 23. Член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання