Андрэй Віктаравіч Анісімаў (нар. 2 красавіка 1977, г. Севераўральск, Свярдлоўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 2 красавіка 1977 года ў г. Севераўральску Свярдлоўскай вобласці (Расійская Федэрацыя)Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка»; палкоўнік запасу.
Праходзіў службу на розных пасадах у аддзеле крымінальнага вышуку і аддзеле па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Першамайскага РАУС г. Мінска; у Камітэце дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Службу скончыў на пасадзе намесніка начальніка ўпраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці.
Працаваў дырэктарам Гродзенскага філіяла РУП паштовай сувязі «Белпошта».
Член Беларускай партыі «Белая Русь».
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гродзенскай-Ленінскай акругі № 51. Член Пастаяннай камісіі па заканадаўствеБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені, «За адзнаку ў воінскай службе», ганаровымі граматамі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, граматамі Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь.
Сям'я Жанаты, мае сына і дачку.
Спасылкі
Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання