Наталля Аляксандраўна Аўсяннікава (нар. 23 верасня 1971, в. Бранава, Слуцкі раён) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Біяграфія Нарадзілася 23 верасня 1971 года ў в. Бранава Слуцкага раёна Мінскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Гісторыя».

Працавала малодшым навуковым супрацоўнікам у Слуцкім краязнаўчым музеі; настаўнікам гісторыі ў школах Слуцкага раёна і г. Слуцка, намеснікам дырэктара Сярэдняй школы № 10 г. Слуцка імя С. Ф. Рубанава; на розных пасадах у Слуцкім раённым выканаўчым камітэце; старшынёй Слуцкага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання.

Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

У 2024 годзе выбрана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Слуцкай акругі № 67. Член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

Узнагароды Узнагароджана ганаровымі граматамі Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, Слуцкага раённага выканаўчага камітэта. Мае Падзяку старшыні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта.

Сям'я Замужам, мае дзвюх дачок.

Спасылкі

Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Школа № 10 імя С. Ф. Рубанава (Слуцк) Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Слуцкага раённага Савета дэпутатаў