Фларыян Канстанцінавіч Выганоўскі (, , , 4 чэрвеня або 4 ліпеняFlorians fon Viganovskis — Latgales dati 1854 — паміж 1914 і 1929Archiwum Korporacyjne — Archiwum i Muzeum Polskich Korporacji Akademickich [Архіў і музей польскіх акадэмічных карпарацый]) — латвійскі архітэктар беларускага паходжання.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Выганоўскіх герба «Ладдзя». Нарадзіўся 4 чэрвеня або 4 ліпеня 1854 года ў набытым бацькам маёнтку Котра Гродзенскага паветаJānis Zilgalvis, Nijole Lukšionīte. LATVIJAS UN LIETUVAS SAKRĀLĀS ARHITEKTŪRAS SAIKNES 19. GS. OTRAJĀ PUSĒ-20. GS. SĀKUMĀ — Latvijas Zinatnes Akademijas Vestis. Сын Канстанціна Тамаша Выганоўскага, пісьмаводца Гродзенскай урачэбнай управы, і Антаніны з Ядкоўскіх ў шляхецкай сям’і. Католік.
Скончыў Рыжскае павятовае вучылішча (Kreisschule). У 1872 г. ён паступіў на падрыхтоўчае аддзяленне Рыжскай палітэхнікі. У 1873-1877 гг. навучаўся на асноўным аддзяленні па інжынернай спецыяльнасці, якое скончыў 15 верасня 1877 г. з дыпломам 1-й ступені, апошнія два гады быў стыпендыятам. Пасля гэтага яшчэ два гады, з 1877 па 1879 гады, вывучаў там жа землеўпарадкаванне. У 1879 годзе быў сузаснавальнікам польскай акадэмічнай карпарацыі Arkonia.
Пазней навучаўся ў Мікалаеўскай ваеннай акадэміі.
З 1880 па 1887 гг. служыў 2-м чыгуначным батальёне, які дыслакаваўся ў Баранавічы, даслужыўся да паручніка. Адначасова з 1881 па 1906ĒKAS ARHITEKTS BŪVINŽENIERIS FLORIANS FON VIGANOVSKIS Projekts «RĪGA — ARHITEKTŪRAS PIEMINEKĻA VĒSTURES SKATĪJUMĀ- 1» трымаў уласнае тэхнічнае бюро ў Рызе. У 1889 г. прайшоў стажыроўку ў Германіі і Францыі"Альбом выпускников РПИ" (1912).
З 1902 г. кіраваў уласным маёнткам Котра ў Гродзенскай губерні.
Інфармацыя пра жыццё пасля 1914 г. адсутнічае.
Творчасць
Некаторыя будынкі Касцёл Святога Францішка, Рыга (1892) Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса, Віляка, цяперашняя Латвія (1890) Пяціпавярховы будынак з крамамі, Рыга, Pulkveža Brieža ielā 2 (1883) Жылы будынак, Рыга, Brīvības gatvē 206 (1895) Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Каўнас) — праект капліцы (1894) Царква Усіх Святых, Ёсвайны, Кейданскі раён, цяперашняя Літва (1903) Кафедра Святога Сэрца, Рэжыца (1904) Касцёл Святой Тройцы, Пабіржы, Біржаўскі раён, цяперашняя Літва (1910) Касцёл Св. Язэпа, Панямунак, Рокішкіскі раён, цяперашняя Літва (1911) Касцёл Св. апостала Мацея Евангеліста, Новае Места, Панявежыскі раён, цяперашняя Літва (1908) Касцёл Св. Казіміра, Камаі, Рокішкіскі раён, цяперашняя Літва (1909)
Нерэалізаваныя праекты Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Яна Непамука, Вялікія Эйсманты — праект рэканструкцыі Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Каўнас) — праект рэканструкцыі
Прыпісваюцца
Пахавальня роду Выганоўскіх у в. Кашубінцы.
Галерэя
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Латвіі Катэгорыя:Беларусы ў Латвіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гродзенскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі Рыжскага політэхнічнага вучылішча