«Бібліятэка будучыні» () — грамадскі арт-праект шатландскай мастачкі Кэці Патэрсан, які стартаваў у 2014 годзе і разлічаны на 100 гадоў. Кожны год на працягу стагоддзя адзін з буйных сучасных пісьменнікаў перадае праекту свой новы раман. Сабраныя такім чынам творы будуць апублікаваны ў 2114 годзе.
Праект быў задуманы Кэці Патэрсан летам 2014 года. Для яго рэалізацыі быў заснаваны спецыяльны фонд, праект падтрыманы адміністрацыяй сталіцы Нарвегіі, горада Осла. Праект быў распрацаваны па замове горада для так званай «Павольнай прасторы» грамадскага мастацтва, якая ствараецца на тэрыторыі былога порта.
Рукапісы будуць захоўвацца ў спецыяльна абсталяванай зале новага будынка публічнай бібліятэкі Осла, у раёне Б’ёрвіка. Спіс твораў будзе адлюстроўвацца на дысплеі, але рукапісы не будуць даступныя для чытання.
Камітэт фонду штогод адбірае новага аўтара на аснове крытэрыяў «выбітнага ўкладу ў літаратуру ці паэзію і магчымасці захапіць думкі сучаснага і будучых пакаленняў».
Умберта Эка і Тумас Транстрэмер, памерлыя ў 2016 годзе, раней лічыліся патэнцыйнымі ўдзельнікамі праекта. Усе астатнія аўтары, з якімі размаўляла Патэрсан, прынялі запрашэнне.
Тысяча соснаў была высаджана ў лясным масіве Нордмарка, у 2114 годзе яны пойдуць на выраб паперы для друку атрыманай анталогіі абмежаваным тыражом у 1000 асобнікаў. Сертыфікаты на набыццё анталогіі былі распрададзены па кошце 625 фунтаў стэрлінгаў.
Удзельнікі праекта 2014 — першым аўтарам, які далучыўся да праекту стала Маргарэт Этвуд, у маі 2015 года яна перадала рукапіс рамана «Летапісец Месяца» (). 2015 — другім удзельнікам стаў пісьменнік Дэвід Мітчэл, які ў маі 2016 года перадаў рукапіс рамана «Я крычу тое, што вы называеце часам» ().Alison Flood, Into the woods: Margaret Atwood reveals her Future Library book, Scribbler Moon , The Guardian, 27 May 2015. 2016 — трэцім удзельнікам праекту стаў ісландскі пісьменнік Сьён Сігурдсан, які ў маі 2017 года перадаў бібліятэцы рукапіс свайго рамана пад назвай «As My Brow Brushes On The Tunics Of Angels or The Drop Tower, the Roller Coaster, the Whirling Cups and other Instruments of Worship from the Post-Industrial Age». 2017 — чацвёртым удзельнікам праекта стала турэцкая пісьменніца Эліф Шафак з раманам «Апошняе табу» (). 2018 — пятай да праекту далучылася паўднёвакарэйская пісьменніца Хан Ган з раманам «Dear Son, My Beloved». 2019 — шостым удзельнікам стаў нарвежскі пісьменнік Карл Уве Кнаўсгор з раманам «Blind Book». 2020 — сёмым удзельнікам стаў амерыканскі пісьменнік в’етнамскага паходжання Оўшэн Вуонг. 2021 — восьмым удзельнікам стала пісьменніца з Зімбабвэ Ціцы Дангарэмбга з раманам «Narini and Her Donkey». 2022 — дзевятым удзельнікам стала нямецкая пісьменніца Юдзіт Шаланскі. 2023 — дзесятым удзельнікам стала мексікана-амерыканская пісьменніца Валерыя Луіселі. 2024 — адзінаццатым удзельнікам стаў амерыканскі пісьменнік Томі Орындж.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт Бібліятэкі будучыні
Катэгорыя:Будучыня Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе