Прэмія Медычы () — літаратурная прэмія, створаная ў Францыі ў 1958 годзе. Заснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Галіна Барбізан і Жан-П'ер Жыраду,History of the prize (Archive.org 17 July 2011] якія вырашылі, што Ганкураўская прэмія і Вялікая літаратурная прэмія Французскай акадэміі незаслужана абыходзяць бокам авангардных пісьменнікаў.
Прэмія Медычы першапачаткова арыентавалася на прадстаўнікоў школы «новага рамана». Пазней кола аўтараў пашырылася, аднак умова ўручэння засталася нязменнай: прэмія прысуджаецца «аўтару рамана ці апавядання, імя якога яшчэ не вядома шырокаму колу чытачоў, але які валодае несумнеўным арыгінальным талентам».
З 1970 года Прэмія Медычы ўручаецца таксама за лепшы замежны твор, з 1985 года — за эсэістыку.
Лаўрэаты
Лаўрэаты прэміі Медычы за раман
Лаўрэаты прэміі Медычы за лепшы замежны твор
Лаўрэаты прэміі Медычы за эсэістыку
Крыніцы
Катэгорыя:Літаратурныя прэміі