Леў Льво́віч Чайлы́тка (, Усурыйск, Прыморскі край, РСФСР — 1997) — Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (1993).
Біяграфія Скончыў у 1966 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. У 1963—1974 гадах — майстар, прараб, старшы прараб, начальнік участку, намеснік галоўнага будаўніка, начальнік мантажнага раёна № 3, намеснік начальніка Домабудаўнічага камбіната № 1. У 1974—1987 гадах — начальнік Домабудаўнічага камбіната № 3. З 1988 па 1997 год — кіраўнік Мінскага вытворчага аб’яднання індустрыяльнага домабудавання імя 50-годдзя СССР (МВАІД, ). У лютым 1991 года перайменаванае ў Мінскае арэнднае прадпрыемства індустрыяльнага домабудавання (МАПІД) «Мінскжылбуд». Дадаў істотны ўнёсак у развіццё індустрыяльнага домабудавання.
Удзельнік ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, дэпутат Мінскага гарадскога савета, дэлегат XXVII з’езду кампартыі.
Узнагароды
Юбілейны медаль «За руплівую працу. Ва ўшанаванне 100-годдзя з дню нараджэння У. І. Леніна» (1970); Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986); Ганаровае званне «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь» (1993).
Ушанаванне памяці У цэнтры мікрараёна Сухарава ў Мінску адна з вуліц названая імем Льва Чайлыткі. На доме № 1 па гэтай вуліцы ўсталяваная мемарыяльная дошка з надпісам «Улица названа в честь заслуженного строителя Республики Беларусь Льва Львовича Чайлытко».
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў