In vino veritas, in aqua sanitas () — лацінскі выраз, які таксама мае грэчаскі варыянт () з тым жа значэннем. Аўтарам з'яўляецца Пліній Старэйшы, а фраза на грэчаскай прыпісваецца Алкею.

Герадот сцвярджае, што калі персы вырашылі нешта ў п’яным выглядзе, то рашэнне павінна быць перагледжанае на цвярозую галаву. Рымскі гісторык Тацыт апісаў, як германскія народы вялі нараду на святах, дзе, як яны лічылі, п’янства перашкаджае таму, каб удзельнікі хітравалі паміж сабою.

Спасылкі

Катэгорыя:Лацінскія выслоўі