Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах — пакт, прыняты Генеральнай Асамблеяй ААН 16 снежня 1966 года. Уступіў у сілу 3 студзеня 1976 года. 10 снежня 2008 года да яго прыняты факультатыўны пратакол, які прадугледжвае магчымасць падачы скаргаў на парушэнні дакумента. На кастрычнік 2016 года ў пакце ўдзельнічалі 164 дзяржавыСведения о подписании и вступлении в силу Пакта .
Гісторыя падрыхтоўкі У 1948 годзе Генеральная Асамблея ААН папрасіла камісію падрыхтаваць у першачарговым парадку праект пакта аб правах чалавека і праект мерапрыемстваў па іх ажыццяўленню. У 1949 годзе камісія разгледзела тэкст праекта пакта, а ў наступным годзе яна перагледзела першыя 18 артыкулаў на падставе заўваг, атрыманых ад урадаў. У 1950 годзе Генеральная Асамблея ў сваёй рэзалюцыі заявіла, што «карыстанне грамадзянскімі і палітычнымі свабодамі і ўладанне правамі эканамічнымі, сацыяльнымі і правамі ў галіне культуры звязаныя паміж сабой і ўзаемна абумоўліваюцца». Затым Асамблея прыняла рашэнне ўключыць у пакт аб правах чалавека правы эканамічныя, сацыяльныя і культурныя, а таксама пэўнае вызначэнне роўнасці мужчын і жанчын у дачыненні да гэтых правоў, як гэта прадугледжана статутам.
У 1951 годзе камісія склала 14 артыкулаў аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах на падставе прапаноў урадаў і меркаванняў спецыялізаваных устаноў. Яна таксама сфармулявала дзесяць артыкулаў аб мерах па ажыццяўленню гэтых правоў, у адпаведнасці з якімі дзяржавы-ўдзельніцы пакта павінны падаваць перыядычныя даклады.
Пасля працяглых дэбатаў на сваёй сесіі ў 1951 годзе Генеральная Асамблея даручыла камісіі «выпрацаваць праект двух пактаў аб правах чалавека, у адным з якіх павінны ўтрымлівацца грамадзянскія і палітычныя правы, а ў другім правы эканамічныя і сацыяльныя і правы ў галіне культуры». Асамблея падкрэсліла, што абодва пакта павінны ўключаць як мага больш аналагічных палажэнняў, а таксама артыкул, які прадугледжвае, што «ўсе народы маюць права на самавызначэнне».
Камісія завяршыла распрацоўку праектаў двух пактаў на сваіх дзевятай і дзесятай сесіях, якія праводзіліся адпаведна ў 1953 і ў 1954 гадах. Генеральная Асамблея разгледзела праекты ў 1954 годзе. Яна рэкамендавала, каб трэці камітэт пачаў паартыкульнае абмеркаванне тэкстаў на сваёй сесіі ў 1955 годзе. Хоць паартыкульна абмеркаванне пачалося ў названы тэрмін, распрацоўка пактаў была завершана толькі ў 1966 годзе.
Такім чынам, у 1966 годзе была завершана распрацоўка двух міжнародных пактаў аб правах чалавека (замест аднаго, як меркавалася спачатку): Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах і Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Каталог правоў
Артыкул 1 — права на самавызначэнне; Артыкул 6 — права на працу; Артыкул 7 — права на справядлівыя і спрыяльныя ўмовы працы; Артыкул 8 — права на стварэнне прафсаюзаў і забастоўкі; Артыкул 9 — права на сацыяльнае забеспячэнне; Артыкул 10 — абарона сям’і, мацярынства і дзяцей; Артыкул 11 — права на дастатковы жыццёвы ўзровень (уключаючы права на жыллё і на харчаванне); Артыкул 12 — права на найвышэйшы дасягальны ўзровень фізічнага і псіхічнага здароўя; Артыкул 13 — права кожнага чалавека на адукацыю; Артыкул 14 — план дзеянняў па ўвядзенні абавязковай бясплатнай усеагульнай пачатковай адукацыі; Артыкул 15 — права на ўдзел у культурным жыцці, карыстанне вынікамі навуковага прагрэсу і абаронай інтарэсаў, звязаных з уласнай творчасцю.
Нагляд за выкананнем За выкананнем дзяржавамі-ўдзельнікамі сваіх абавязацельстваў па пакту і ўзроўнем ажыццяўлення адпаведных правоў і абавязкаў назірае Камітэт па эканамічных, сацыяльных і культурных правах.
У сваёй дзейнасці Камітэт абапіраецца на мноства інфармацыйных крыніц, уключаючы даклады, якія прадстаўляюцца дзяржавамі-ўдзельнікамі, і звесткі, якія паступаюць ад спецыялізаваных устаноў ААН: Міжнароднай арганізацыі працы, ЮНЕСКА, Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, — а таксама з Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, Цэнтра арганізацыі ААН па населеных пунктах і іншых устаноў. Акрамя таго, яму прадстаўляюць інфармацыю няўрадавыя, грамадскія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі. Камітэт карыстаецца агульнадаступнымі крыніцамі.
Міжнародны кантроль за выкананнем эканамічных, сацыяльных і культурных правоў звычайна не звязаны з разглядам індывідуальных скаргаў.
Заўвагі
Літаратура
Спасылкі Текст пакта Комитет по экономическим, социальным и культурным правам — орган ООН, наблюдающий за исполнением Пакта Документы Комитета на русском языке Лимбургские (1986) и Маастрихтские (1997) принципы применения пакта Крейвен М. Международный пакт об экономических, социальных и культурных правах // Хански Р., Сукси М. (ред.) Введение в вопросы международной защиты прав человека Стр. 106—127
Катэгорыя:З’явіліся ў 1966 годзе Катэгорыя:Міжнародныя праваабарончыя дакументы Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы СССР Катэгорыя:Дагаворы паводле алфавіта Катэгорыя:Дагаворы і канвенцыі ААН