Люцыян Эдвард Узембла (; ) — гісторык культуры, краязнавецSudarytoja Vida Girininkienė. Vilniaus Bernardinų kapinės 1810—2010. Vilnius: Aureus, 2010. ISBN 978-9953-34-278-6.Lietuvos nacionalinė Martyno Mažvydo biblioteka. Uziembła Lucjan. Provieniencijos. , калекцыянер, адзін з ініцыятараў стварэння ў Вільні Таварыства аматараў старажытнасцей і народазнаўства.
Біяграфія Люцыян Узембла нарадзіўся 11 лютага 1864 года ў шляхецкай сям’і Станіслава Уземблы і Людвікі Гербурт-Гейбовіч. Самавук. Пісаў па-польску, ведаў літоўскую мову. У Люцыяна дома была вялікая бібліятэка. Удзельнічаў у выстаўках і культурным жыцці Вільні. У прэсе ён звычайна падпісваўся псеўданімамі. Часцей за ўсё карыстаўся мянушкай «Сулімчык» (). Збіраў творы мастацтва, рукапісыVilniaus Bernardinų kapinės rašytiniuose ir ikonografiniuose šaltiniuose. Parodos katalogas, 2010 m..
Люцыян Узембла быў ініцыятарам і бібліятэкарам віленскага Таварыства аматараў старажытнасці і народазнаўства (1899—1906), вядомага таксама як археалагічны гуртокМар’яна Магдалена Бломберг, Вандалін Шукевіч. Сын лідскай зямлі — даследчык і грамадскі дзеяч. Варшава: Таварыства польскай культуры на Лідчыне; 2010, С. 60-62.Henryka Ilgiewicz, Societates Academicae Vilnenses Towarzystwo Przyjaciół Nauk w Wilnie (1907—1939) i jego poprzednicy Warszawa Ministerstwo Kultury i Dziedzictwa Narodowego 2008, s. 129—130.Andrzej Romanowski, Pozytywizm na Litwie: polskie życie kulturalne na ziemiach litewsko-białorusko-inflanckich w latach 1864—1904, Kraków : «Universitas», 2003. — 485 s, s. 313.. У 1900 годзе з ініцыятывы таварыства грошы з Таварыства аматараў старажытнасці і народазнаўства былі зафундаваны на памятную табліцу Францішку Багушэвічу з партрэтам у жупранскім касцёлеKurjer Wileński 1924, nr 25 (25 lipca), L-wislaw, O Kołku Miłośników wiedzy o Kraju, s. 2. Таксама Люцыян Узембла быў сябрам Таварыства навукі і мастацтва, сябрам Рады Таварыства сяброў навукі і яго музейнай камісіі.
У 1907—1914 гады Люцыян Узембла быў галоўным захавальнікам фондаў Віленскага навукова-мастацкага музея. Член Таварыства сяброў навукі ў Вільні. З 1919 года — эксперт факультэта прыгожых мастацтваў Віленскага ўніверсітэта, у 1921—1924 гадах — малодшы асістэнт кафедры гісторыі культуры гуманітарнага факультэта.
З 1883 года ў выданнях Вільні, Варшавы, Санкт-Пецярбурга Люцыян Узембла публікаваў артыкулы пра выдатных дзеячаў грамадства і культуры, публікаваў даследаванні на тэмы археалогіі, гісторыі, мастацтва, адукацыі, напісаў шэраг артыкулаў пра старыя могілкі Росы, бернардзінскія могілкі ў Вільні, пра пахаваных на іх людзей, клапаціўся аб рэстаўрацыі надмагільных помнікаў.
Шмат знойдзеных рукапісаў Люцыян Узембла перадаў бібліятэцы імя Урублеўскага, Віленскаму ўніверсітэту, перадаў дзве знойдзеныя карціны мастака Яна Рустэма. Знойдзеныя ім карціны захоўваюцца ў .
У канцы жыцця Люцыян Узембла аслеп і аглух. Памёр 12 снежня 1942 года ў Вільні. Пахаваны побач з бацькамі і братам на бернардзінскіх могілках. Побач з ім пахавана і яго жонка Марыя.
Культурная дзейнасць Апублікаваў у польскай прэсе (Варшава, Вільня) шмат артыкулаў на гістарычна-культурныя і гістарычна-літаратурныя тэмы, у тым ліку пра жыццё і творчасць Уладзіслава Сыракомлі. Перапісваўся з Элізай Ажэшкай. Ініцыятар ушанавання памяці Адама Міцкевіча ў 1897 годзе ў Вільні, членам юбілейнага камітэта быў і Францішак Багушэвіч. Аўтар некралогаў пра Багушэвіча «Паэт-юрыст», «Францішак Бенедыкт Багушэвіч» (1900).
Творы
Беларускія пераклады
Паэт-юрыст // Пачынальнікі. Мн., 1977; Францішак Бенедыкт Багушэвіч // Александровіч С.Х., Александровіч В.С. Беларуская літаратура XIX — пачатку XX ст.: Хрэстаматыя крытыч. матэрыялаў. Мн., 1978.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Працы Люцыяна Узембла ў сэрвісе Polona
Катэгорыя:Гісторыкі мастацтва Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Літвы Катэгорыя:Калекцыянеры Літвы