Міхаліна Ленская (; нар. 1882 — ) — польская настаўніца, педагог, грамадская дзяячка, публіцыстка, актывістка «Асветы» з Мінску.
Біяграфія
Міхаліна нарадзілася ў сям’і землеўладальніка Зянона Ленскага і Ганны Бжастоўскай, уладальнікаў маёнткаў на Міншчыне, удзельніка паўстання (1863—1864), які быў сасланы на Сібір у пакаранне за ўдзел у паўстанні, пасля чаго змог вярнуцца на Радзіму.
Адукацыю Міхаліна Ленская атрымала ў ПразеPolski słownik biograficzny / kom. red.: Bogusław Leśnodorski, przew., et al., Inst. Historii PAN. T. 18: Lubomirski Aleksander — Machowski Walenty. S. 357.. Узімку 1904—1905 гадоў вывучала паланістыку на Вышэйшых жаночых курсах імя А. Баранецкага ў Кракаве. Пасля заканчэння курсаў Ленская прыехала ў Мінск і стала настаўніцай польскай мовы, навучала прыватна. Аднак неўзабаве пашырыла сваю дзейнасць, арганізаваўшы ў снежні 1905 года шасцімесячныя курсы падрыхтоўкі «народных настаўніц», на якіх сама ж і выкладала. У тым жа годзе ў Мінску пры ўдзеле Міхаліны была створана таемнае таварыства «Асвета», і Ленская неўзабаве ўвайшла ў склад яго кіраўніцтваСмалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — Гродна. : ГрДУ, 2001. — 322 с, с. 184.Kalendarz ilustrowany «Kurjera Litewskiego» na rok 1909. — Wilno: Nakładem «Kurjera Litewskiego», 1909 s. 148.Kulturalno-oświatowa działalność Polaków w Mińsku w latach 1905—1914 [w.] На шляхах да ўзаемаразумення. Навуковы зборнік, пад рэд. А. Мальдзіса і інш., Мінск, 2000, s.55.. У 1906 годзе яе курсы перайшлі пад апеку «Асветы» і сталі звацца настаўніцкімі семінарамі. Ленская загадвала семінарамі сумесна з Ганнай Чакатоўскай. Семінары гэтыя складаліся з аднагадовага вышэйшага аддзялення і двухгадовага найніжэйшага, на якім вучыліся ў асноўным студэнткі з нізкім узроўнем падрыхтоўкі вясковага паходжання. У лістападзе 1906 года для іншагародніх студэнтак Ленская арганізавала інтэрнат. Дзякуючы працавітасці і стараннай працы Міхаліны Ленскай студэнткі, заканчваючы семінары, станавіліся «народнымі настаўніцамі» і раз’язджаліся па вёсках Міншчыны вучыць мясцовых дзяцей. Калі ў студзені 1907 года таварыства «Асвета» стала легальным, Ленская і Чакатоўская афіцыйна сталі кіраваць яго секцыяй — секцыяй настаўніцкіх семінараў. У 1909 годзе ўлады Расійскай імперыі забаранілі «Асвету», і таварыства перайшло працаваць у падполле, зноў стаўшы нелегальнымDariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 211., s. 39-40. ISBN 978-83-227-2629-7.. Нягледзячы на ўзмоцнены паліцэйскі нагляд, Ленская праводзіла таемную асветніцкую працу аж да восені 1915 года. У гэты перыяд 1-2 разы на год у Мінску праходзілі г. зв. з’езды «народных настаўніц» пры актыўным удзеле Міхаліны Ленскай. Каб фінансава дапамагаць бедным настаўніцам, у 1909 годзе Ленская заснавала гурток таварыскай дапамогі працаўніц «Асветы», які пазычаў настаўніцам грошы ці мог вылучыць матэрыяльную дапамогу. Знакаміты польскі гісторык Раман Юркоўскі заўважыў:
Працавала Міхаліна таксама ў таварыстве «Вера» выкладчыкам, з’яўлялася віцэ-старшынёй «Таварыства сяброў маладых навучэнцаў» (), якое было заснавана ў Мінску ў 1910 годзе. Пасля пачатку Першай сусветнай вайны ў 1914 годзе, калі з прычыны вялікага наплыву ў Мінск бежанцаў з польскіх земляў быў створаны мінскі аддзел Польскага Таварыства Дапамогі Ахвярам Вайны, Міхаліна Ленская. увайшла ў яго кіраванне і загадвала секцыяй пачатковай адукацыі. Пасля 1917 года была віцэ-прэзідэнтам ()Tarasiuk, D. Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918 / D. Tarasiuk. — Lublin : Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. — 211 s., s. 42-43.. Пасля Рыжскага дагавора 1921 года пераехала ў Польскую Рэспубліка. Працавала настаўніцай замежных моў і матэматыкі ў школах Ломжы, Катавіцаў і Беластоку. У 1931 годзе выйшла на пенсію і пераехала ў Вільню.
У 1939 годзе ў Варшаве была выдадзена яе сумесная з Людвікай Жыцкай манаграфія «Дзейнасць палякаў Міншчыны пасля паўстання» («»)Życka, Ludwіka і Łęska, Mісhalіna. Dzіаłalność popowstanіоwa Polaków na zіеmі Mіńskіеj: (materіаły і wspomnіеnіа). — Warszawa: nakł. Koła Przyjасіół Uchodźców z Mіńszczyzny, 1939.. Мелася на ўвазе паўстанне 1863—1864 гадоў. У кнізе была апісана асветніцкая праца, грамадска-культурная і палітычная дзейнасць палякаў Міншчыны ў гэты перыяд.
Міхаліна Ленская таксама фігуравала ў брашуры эканаміста і грамадскага дзеяча Мечыслава Пароўскага «Грамадская праца польскай жанчыны на Міншчыне ў сферы народнай асветы ў 1900—1916 гадах» () выдадзенай у Нясвіжы ў 1929 годзеMieczysław Porowski, Praca społeczna kobiety-Polki w Mińszczyźnie na polu oświaty ludowej w okresie 1900—1916 roku, Ziemianki Nowogrodzkie, Drukarnia «Wspólnej sprawy», Nieśwież, 1929.. З Мечыславам Пароўскім Ленская доўгі час працавала ў таварыстве «Асвета».
Памерла ў 1940 годзе ў Вільні.
Працы Ludwіka Życka, Michalina Łęska. Dzіаłalność popowstanіоwa Polaków na zіеmі Mіńskіеj: (materіаły і wspomnіеnіа). — Warszawa: nakł. Koła Przyjасіół Uchodźców z Mіńszczyzny, 1939.
Заўвагі
Крыніцы