Людвіка Жыцкая (, ; нар. 1859, Вільня — пасля 1939)— польская паэтэса, пісьменніца, феміністка, настаўніца, педагог, грамадская дзяячка, публіцыстка, актывістка «Асветы» з Вільні. Сястра Уладзіславы Жыцкай.
Біяграфія Дзяцінства правяла ў радавым маёнтку маці пад Вільняй, пасля жыла ў маёнтку бацькі , за 4 км ад горада РасеныMieczysław Jackiewicz, Biografia, Ludwika Życka, kwartalnik Znad Wilii, Wilno, 2021, 1 (85), s. 104—105.. Людвіка арганізавала там таемную школу для навучання дзяцей. Пасля вучылася ў Варшаве і Кракаве. У 1888 г. пачала настаўніцкую дзейнасць на Міншчыне. У 1902 г. назаўсёды пасялілася ў Вільні. З вялікай аддачай яна ўключылася ў асветніцкую дзейнасць. Ад Таварыства «Асвета» (легалізаванага ў 1906 г.) выконвала абавязкі інспектара таемных польскіх школ на Віленшчыне, актыўна дзейнічала ў секцыі чытання. Пра свае матывы настаўніцкай дзейнасці расказвала потым наступнае:
Людвіка Жыцкая супрацоўнічала са шматлікімі газетамі і часопісамі: «Przyjасіеl Ludu», «Zorza Wіleńska», «Kurіеr Lіtewskі», «Gonіес Wіleńskі», «Wіесzory Rodzіnne», «Przegląd Pedagogісzny». Людвіка публікавала даклады, рэцэнзіі, калонкі і невялікія празаічныя і паэтычныя творы. Найдаўжэй яна была звязана з «Przyjacielem» і «Dziennikiem Wileńskim». У 1912 г. у Вільні выдала «Rzeczy bajeczne». Накладам «Przyjaciela» у 1912 г. выйшла яе брашура з поўнай назвай «Ksiądz Piotr Skarga». Выдавала і рэдагавала ў Вільні двухтыднёвік для жанчын «Nasze Ognіsko» (1913—1914), а з 1924 г. — двухтыднёвік «Promyk». На старонках «Naszego Ogniska» быў надрукаваны яе раман «Z prądem». На старонках газет таксама ўздымала тэму змагання жанчын за аднолькавыя правы, асвятляла падзеі руху за эмансіпацыю жанчынLudwika Życka, O równouprawnieniu kobiet Dziennik Wileński : polityczny, społeczny i literacki. R. 2, № 289, s. 1-2.. У гэты час шмат падарожнічала па Францыі і Італіі.
У міжваенны перыяд яна працягвала супрацоўніцтва з «Dzіеnnіk Wіleńskі», перыядычна пісала таксама для «Słowo» і «Kurіеr Wіleńskі» (там надрукавала некалькі апавяданняў). 3 сакавіка 1925 года апублікавала сваё апавяданне «Jednolatki. Opowiadanie z życia» на старонках часопіса «Dziś i jutro»ks. Piotr Jaworski, Paweł Juśko, Wychowanie obywatelsko-patriotyczne na łamach czasopisma «Dziś i Jutro» w okresie międzywojennym, s. 495.. У 1930 годзе яна апублікавала ў «Dzіеnnіku Wіleńskі» разгорнуты нарыс «Zarys dziejów polskiej tajnej oświaty na ziemiach wschodnich». У 1939 г. у Варшаве была выдадзена яе манаграфія (напісаная супольна з Міхалінай Ленскай) пад назвай манаграфія «Дзейнасць палякаў Міншчыны пасля паўстання» («»)Życka, Ludwіka і Łęska, Mісhalіna. Dzіаłalność popowstanіоwa Polaków na zіеmі Mіńskіеj: (materіаły і wspomnіеnіа). — Warszawa: nakł. Koła Przyjасіół Uchodźców z Mіńszczyzny, 1939.. Мелася на ўвазе паўстанне 1863—1864 гадоў. У кнізе была апісана асветніцкая праца, грамадска-культурная і палітычная дзейнасць палякаў Міншчыны ў гэты перыяд. У 1925 годзе была ўзнагароджана Кавалерскім крыжам Ордэну Адраджэння Польшчы. Уваходзіла ў Прафсаюз польскіх пісьменнікаў у Вільні. Сярод літаратурных дасягненняў Людвікі Жыцкай варта адзначыць творы для дзяцей, казкі, сатыры (напрыклад, Rzeczy bajeczne, Wіlno 1912), раман «Te dwie» (Wіlno 1924). Яна таксама аўтар Практыкаванняў для навучання правільнаму пісьму і чытанню кніг для дзяцей.
Людвіка Жыцкая сябравала з Элізай Ажэшка і Марыяй Канапніцкай. Захавалася ліставанне Людвікі з паэткаміŻycka, Ludwika. У 1932 годзе прысвяціла працу Эме Дмахоўскай пад назвай «Emma Jeleńska-Dmochowska. Strażniczka kresowa»L. Życka, M. Niedziałkowska-Dobaczewska, Emma Jeleńska-Dmochowska. Strażniczka kresowa, Kraków, 1932..
Працы Ludwіka Życka, Ksiądz Piotr Skarga, Wilno, 1912 Ludwіka Życka, Rzeczy bajeczne, Wilno, 1912 Ludwіka Życka, Wilno, Wilno, 1912 Ludwіka Życka, Początkowe ćwiczenia do nauki poprawnego pisania. Cz. 1, Wilno, 1916 Ludwіka Życka, Zatrute ziarna : opowiadanie na tle wypadków na Litwie w roku 1920, Wilno, 1921 Ludwіka Życka, Cichy bohater : historja zwyczajnego człowieka z lat niewoli, Wilno, 1921 Ludwіka Życka, Te dwie: powieść współczesna, Wilno, 1924 Ludwіka Życka, Krótki rys dziejów tajnej oświaty polskiej na ziemi wileńskiej od 1880 do 1919, Wilno, 1932 L. Życka, M. Niedziałkowska-Dobaczewska, Emma Jeleńska-Dmochowska. Strażniczka kresowa, Kraków, 1932. Ludwіka Życka, Michalina Łęska. Dzіаłalność popowstanіоwa Polaków na zіеmі Mіńskіеj: (materіаły і wspomnіеnіа). — Warszawa: nakł. Koła Przyjасіół Uchodźców z Mіńszczyzny, 1939.
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі Ліставанне Людвікі Жыцкай з Элізай Ажэшка і Марыяй Канапніцкай
Катэгорыя:Пісьменнікі пазітывізму Катэгорыя:Пісьменнікі Літвы Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі