Петроній Арбітр (; ) — аўтар старажытнарымскага рамана «Сатырыкон», звычайна атаясамліваецца з сенатарам Петроніем, пра якога пісаў Тацыт.
Арыстакрат, «арбітр элегантнасці» пры двары імператара Нерона. Абвінавачаны ў змове, скончыў самагубствам.
Раман «Сатуры» («Сатырыкон»; мяркуюць, складаўся з 20 кніг) напісаны прозай з вершаванымі устаўкамі іранічна-сентэнцыйнага зместу. Захаваліся ўрыўкі, у якіх апісаны авантурныя і любоўныя гісторыі герояў з нізоў грамадства. Твору ўласцівы шырокі бытавы фон, каларытныя замалёўкі нораваў эпохі Рымскай імперыі. Аўтар выкарыстаў моўную характарыстыку для індывідуалізацыі персанажаў, стварыў узоры прастамоўя.
Крыніцы
Літаратура .
Катэгорыя:Лацінамоўныя пісьменнікі