Веслава Драецка (польск. Wiesława Drojecka; 27 кастрычніка 1930, Гродна, Беластоцкае ваяводства, Польшча, цяпер Гродзенская вобласць Беларусі) – польская спявачка.

Дзіцячыя гады Веслава Драецка нарадзілася ў Гродне 27 кастрычніка 1930 года. Калі ў 1939 годзе пачалася Другая сусветная вайна, маленькую Веславу, наўпрост з дзіцячага лагера на Віленшчыне, вывезлі ў Сібір. Там дзяўчына патрапіла ў дзіцячы дом.

Бацька Веславы на гэты момант служыў у войску, а маці дзяўчыны таксама вывезлі, але ў іншае месца, дзе яна не перажыла высылку памерла. Агулам разам з Веславай з лагера вывезлі 11 дзяўчат. Толькі пяць з іх пасля Другой сусветнай вайны адшукалі сваіх бацькоў. Драецкай пашчасціла, пасля вайны ў Гродне яе чакаў бацька. Да яго дзяўчына тры месяцы вярталася цягніком. Момант, калі ён узяў яе на рукі пасля некалькіх гадоў раставання, Драецка называла найлепшым у жыцці.

Творчасць Упершыню Веслава Драецка заспявала ў Сібіры. Гэта адбылося падчас выступу для афіцэраў савецкай авіяцыі. Тады дзяўчына заспявала новую тады вайсковую песню “Огонёк”, а таксама станцавала. Тады за свой выступ дзеці атрымалі цукеркі, пернікі і гарэхі, што падчас вайны лічылася неверагодным, бо ў дзіцячым доме нават гарбаты звычайна не было – толькі вада. А хлеб, паводле ўспамінаў Драецкай, быў жудаснай якасці.

У 1945 годзе, Веслава пераехала ў польскі Уроцлаў, а пазней паступіла на стаматолага ў Познань. У студэнцкім інтэрнаце дзяўчына часта пела. У 1959 годзе, калі яна вучылася на трэцім курсе, яна вырашыла паўдзельнічаць у конкурсе Польскага радыё ў Познані. Там яна атрымала станоўчыя водгукі ад суперзоркі тых часоў Мечыслава Фога і зразумела, што хоча звязаць сваё жыццё з музыкай.

Яна здала іспыт на эстрадную спявачку (для гэтага трэба было добра заспяваць пяць песень) і пазней яна спявала шмат гадоў з аркестрам Познаньскага радыё. З ім яна запісала каля 200 песень.

У той жа час дзяўчына ўпершыню выйшла замуж і ўзяла прозвішча Драецка. Менавіта пад ім яна стала знакамітай і ўжо ніколі не змяняла яго, нягледзячы на тое, што потым двойчы разыходзілася. У 1961 годзе Драецка атрымала дзве ўзнагароды на Першым Міжнародным фестывале ў Сопаце. Там яна выканала песню "Каштаны". Тады ж і пачалася кар’ера: канцэрты ў савецкай частцы Берліна, Югаславіі і ў СССР. Жанчына спявала на польскай і расійскай мовах. Рускую мову яна вывучыла калі знаходзілася ў дзіцячым доме. Падчас канцэртаў у маскоўскіх “Лужніках” Драецка збірала пад 30 тыс. чалавек. Паміж трасамі яна запісвала адну плытку за другой.

У 1980-е гады Драецка вырашыла скончыць кар’еру. У яе ўжо была пенсія, а пастаянныя гастролі пачалі яе стамляць. Сколькі ўсяго трэкаў і альбомаў яна запісала, сколькі канцэртаў з аркестрамі Польскага радыё альбо маскоўскага тэлебачанная дала – не магла ўзгадаць нават яна сама.  У 2013 годзе Драецка атрымала ўзнагароду Gloria Artis за заслугі перад польскай культурай.

Цікавыя факты

Кватэру Драецкай ва Уроцлаве двойчы рабавалі. Адзін раз – наўпрост падчас фестываля ў Аполі. Злачынцы ведалі, што спявачка ў гэты момант выступае за 100 км ад дома і вынеслі амаль што ўсё, што маглі.

Сваё 90-годдзе Драецка адзначыла 27 кастрычніка 2020 года ва Уроцлаўскім доме сацыяльнай дапамогі для сталых людзей, які за некалькі гадоў да гэтага вырашылі ўзяць пад апеку адзінокую сталую жанчыну.

Крыніцы

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гродне Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1930 годзе Катэгорыя:Музыканты Польшчы