2024 год уключае шэраг падзей, якія пакінуць след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Падзеі 26 студзеня — 7 красавіка : выстаўка «Беларуская скульптура XVII–XVIII стст.», — некаторыя мастацкія творы дэманстраваліся ўпершыню (фігуры Арханёлаў з Пінска, святы Войцех з Гродна, святы біскуп Рыма з Шарашова, апостал Павел з Росі і інш.); НММ Рэспублікі Беларусь. 5 чэрвеня — 18 жніўня : выстаўка «Ю. Пэн, Я. Кругер. Мастацкія школы Беларусі», — прымеркаваная да 170-годдзя з дня нараджэння Ю. М. Пэна і 155–годдзя з дня нараджэння Я. М. Кругера. Экспануюцца творы абодвух знаных мастакоў і іх вучняў; НММ Рэспублікі Беларусь. 20 верасня — пачатак доўгай экспазіцыі, прысвечанай 100-годдзю Музея Беларускага Палесся ў Пінску.

З’явіліся

Узнагароды

Памерлі 2 студзеня — Генадзь Буралкін (нар. 12 лютага 1942), беларускі скульптар, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1980. 10 студзеня — Ірына Назімава (нар. 22 лютага 1932), беларускі мастацтвазнаўца, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1963. 14 студзеня — Уладзімір Пятровіч Парфянок (нар. у 1958), беларускі фатограф. 1 сакавіка — Ігар Голубеў (нар. 10 чэрвеня 1961), беларускі скульптар, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1996. 15 сакавіка — Усевалад Свентахоўскі (нар. 14 лютага 1966), беларускі мастак — графік, каліграф, педагог; сябра Беларускага саюза мастакоў з 1995. 14 красавіка — Мікола Крукаў (нар. 1959) — беларускі мастак-манументаліст. 1 ліпеня — Леанід Дзягілеў (нар. 1940), беларускі мастак-графік, педагог і мастацтвазнаўца. 8 кастрычніка — Уладзімір Церабун (нар. 11 красавіка 1946), беларускі скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2007), сябра Беларускага саюза мастакоў з 1977. 9 кастрычніка — Аліса Мароз (нар. 23 чэрвеня 1942), беларуская мастачка — акварэліст, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1988. 24 лістапада — Аляксандр Слепаў (нар. 4 жніўня 1950), беларускі мастак; сябра Беларускага саюза мастакоў з 1985. 11 снежня — Леанід Лук’янцаў (нар. 1 красавіка 1953), беларускі мастак – манументаліст; сябра Беларускага саюза мастакоў з 1993.

Спасылкі Сайт Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Сайт Беларускага саюза мастакоў

Катэгорыя:2024 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь