Ігар Валер’евіч Галабурда (нар. , , Латвійская ССР, СССР) — беларускі баскетбаліст і трэнер. Разыгрываючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Біяграфія Навучаўся ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова. Выступаў за мінскія клубы РТІ, РВАР, «Аўтазаводзец-Джэнці» і асіповіцкі АЗАА. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры (2002)Голабурда Игорь Валерьевич.
У 1997 годзе згуляў за моладзевую зборную Беларусі U-22 у кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы-1998.
Пасля заканчэння гульнявой кар’еры працаваў трэнерам у асіповіцкім клубе, у тым ліку ў 2009—2012 гадах — галоўным трэнерам. У далейшым пераехаў у Маскву, працаваў трэнерам у Маскоўскай баскетбольнай лізе і ў школе «IBasket»Игорь Голабурда. Из “Осиповичей” в Белокаменную.
Кар’ера баскетбаліста 1993—1994 — РТІ (Мінск) 1994—1997 — РВАР (Мінск) 1997—1998 — РШВСМ-РВАР (Мінск) 1998—2001 — Аўтазаводзец-Джэнці (Мінск) 2001—2006 — АЗАА (Асіповічы)
Кар’ера трэнера 2006—2009 — АЗАА (Асіповічы) (другі трэнер) 2009—2011 — АЗАА (Асіповічы) 2011—2012 — СБК Асіповічы
Дасягненні У якасці баскетбаліста Чэмпіён Беларусі (1): 1996/1997. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1993/1994. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1998/1999, 2005/2006. Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1997, 1999. У якасці трэнера Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2009/2010, 2010/2011. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2009.
Спасылкі Профіль на сайце fiba.com Профіль на сайце i-basket.ru
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі РТІ Катэгорыя:Ігракі РДВАР Катэгорыя:Ігракі «Аўтазаводца» Мінск (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Свіслачы» Асіповічы Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры «Свіслачы» Асіповічы