Фані Яфімаўна Алер (нар. , г. Бабруйск, Бабруйскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — ) — беларускі дзеяч культуры.

Біяграфія У 1920-я яна загадвала камсамольскім клубам. Уступіла ў камсамол, прайшла рабфак, працавла агітатарам, прапагандыстам, адказным сакратаром акруговага савета бязбожнікаў, уступіла ў партыю. Скочыла гістфак Ленінградскага інстытута імя Герцэна, Маскоўскую акадэмію імя Крупскай. У 1933-м запрасілі ў Менск рэдактарам палітычнай газеты.

Да 1938 года загадвала аддзелам прапаганды Варашылаўскага райкама партыі горада Менска. Рэпрэсаваны брат. Бацька, бальшавік з 1905-га года, выключаны з партыі. Не вытрымаўшы ганьбы, ён наклаў на сябе рукі.

З 1938 года узначальвала Беларускі дзяржаўны тэатр. 5 верасня 1946 года адхілілі ад пасады.

Напачатку 1970-х гадоў вярнулася ў Купалаўскі тэатр для таго, каб стварыць музей.

Спасылкі В советское время в театральном Минске все знали, кто такая Фаня Ефимовна Аллер. История неистовой Мельпомены Фані, Клара, Ірына — тры кіты архіва купалаўцаў Аллер, Фаня Ефимовна

Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы