«Заслужаны штурман Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.
Ганаровае званне «Заслужаны штурман Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца штурманам першага класа, якія маюць стаж работы ў грамадзянскай авіяцыі пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў асваенні сучаснай авіяцыйнай тэхнікі, ужыванні найболей дасканалых метадаў самалётаваджэння, высокія паказчыкі ў выхаванні і навучанні лётных кадраў, шматгадовую безаварыйную лётную работу і выдатныя дасягненні ў прымяненні авіяцыі ў народнай гаспадарцы рэспублікі.
Некаторыя з узнагароджаных Анатолій Міхайлавіч Катчанка (9 лістапада 1999) Уладзімір Дзмітрыевіч Панінееў (5 лістапада 2003) Уладзімір Дзмітрыевіч Несцяраў (26 жніўня 2004) Віталій Рыгоравіч Якаўлеў (26 кастрычніка 2011)
Спасылкі Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь // Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь