«Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.

Ганаровае званне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным рабочым, майстрам, інжынерна-тэхнічным работнікам арганізацый, у тым ліку навукова-даследчых, праектна-канструктарскіх, розных галін вытворчасці, работнікам органаў кіравання вытворчасцю, якія працуюць у прамысловасці пятнаццаць і больш гадоў і зрабілі значны ўклад ва ўдасканаленне тэхнікі, тэхналогіі і арганізацыі вытворчасці, дасягненне высокіх паказчыкаў якасці прадукцыі, павышэнне прадукцыйнасці працы і эфектыўнасці вытворчасці.

Узнагароджаныя Сяргей Сідорскі — прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Барыс Паўлавіч Мінееў — спецыяліст у галіне тэхналогіі бурэння і асваення свідравін. Віктар Іванавіч Краўчанка Уладзімір Уладзіміравіч Рэшатко

Спасылкі Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь // Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь