«Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.

Ганаровае званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца:

высокакваліфікаваным трэнерам-выкладчыкам па спорце, у тым ліку тым, хто працуе са спартсменамі-інвалідамі не меней чатырох гадоў, — за паспяховую вучэбна-трэніровачную і выхаваўчую работу па падрыхтоўцы выдатных спартсменаў і каманд; трэнерам нацыянальных (зборных) каманд Рэспублікі Беларусь, якія маюць стаж работы з гэтымі камандамі не меней чатырох гадоў, — за непасрэдную падрыхтоўку і паспяховае выступленне гэтых каманд на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах, першынствах і Кубках свету і Еўропы; першым трэнерам спартсменаў, якія дасягнулі выдатных поспехаў на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах, першынствах і Кубках свету і Еўропы, якія працуюць з гэтымі спартсменамі не меней двух гадоў, пачынаючы з вучэбна-трэніровачнага этапу; трэнерам спартыўных школ і арганізацый, якія раней прымалі непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы перададзеных у вышэйшае звяно спартсменаў, пры ўмове работы з імі не меней чатырох гадоў.

Спасылкі Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь // Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь *