Рубен Варданян (; нар. , Ерэван, Арменія) — мільярдэр і прадпрымальнік, філантроп, кіраўнік урада Нагорнага Карабаха (2022—2023).

Біяграфія Сузаснавальнік гуманітарнай ініцыятывы «Аўрора», адзін з заснавальнікаў і першы прэзідэнт (2006—2011) Маскоўскай школы кіравання «Сколкава», сузаснавальнік «UWC Dilijan College» ў Арменіі, дзе вучыліся і беларускія студэнты.

У кастрычніку 2022 года адмовіўся ад расійскага грамадзянства і пераехаў у Нагорны Карабах, дзе 20 кастрычніка 2022 года ўзначаліў урад Нагорнага Карабаха. У лютым 2023 года прэзідэнт Араік Аруцюнян адправіў яго ў адстаўку.

У вересні 2023 года пры пераходзе па Лачынскім калідоры, што злучае Нагорны Карабах з Арменіяй, быў затрыманы азербайджанскімі ўладамі.

Спасылкі Азербайджан затрымаў экс-кіраўніка Нагорнага Карабаха Азербайджанскія памежнікі затрымалі экс-кіраўніка Нагорнага Карабаха

Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Палітыкі Арменіі Катэгорыя:Эканамісты XXI стагоддзя Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Расіі Катэгорыя:Эканамісты Арменіі Катэгорыя:Прадпрымальнікі Расіі Катэгорыя:Мільярдэры