Раман Юльевіч Рубінштэйн (нар. , Мінск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Разыгрываючы абаронца / атакуючы абаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Біяграфія Выхаванец СДзЮШАР БК «Мінск-2006». Першыя трэнеры — Мікалай Уладзіміравіч Факееў і Дзмітрый Міхайлавіч Арзютаў.
Гуляў за «Цмокі-Мінск», славенскі «Златарог», польскую «Легію», а таксама ў ізраільскіх клубах. У складзе «Цмокаў» ён стаў чэмпіёнам Беларусі ў сезоне-2017/18 і ўладальнікам Кубка краіны-2017. На міжнародным узроўні гуляў за зборную Беларусі на юнацкіх і моладзевых турнірах, у 2017 годзе дэбютаваў на Еўрабаскеце.
Выступаў за юнацкую U-16 (2012), юніёрскую U-18 (2013), моладзевую U-20 (2014—2016) і нацыянальную (з 2016) зборную Беларусі. У складзе студэнцкай зборнай Беларусі стаў сярэбраным прызёрам Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка-2018Новости. Резервные “Цмокi” надели форму сборной.
Кар’ера 2012—2013 — СДзЮШАР-Цмокі-Мінск-3 2012—2016 — Цмокі-Мінск-2 2013—2016 — Цмокі-Мінск (у Адзінай Лізе ВТБ) 2016—2017 — Златарог (Лашка, Славенія) 2017—2018 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) 2017—2018 — Цмокі-Мінск 2018—2019 — Легія (Варшава, Польшча) 2019 — Хапаэль (Беэр-Шэва, Ізраіль) 2019—2020 — Хапаэль (Хэвель-Мадзін, Ізраіль) 2020 — Іркут (Іркуцк, Расія) 2021 — Макабі (Хайфа, Ізраіль) 2021—2022 — Макабі (Ашдод, Ізраіль) 2022 — Імпульс-БДУІР (Мінск) 2022 — Калубара (Лазаравац, Сербія) 2023—2024 — Імпульс-БДУІР (Мінск) 2024—2026 — Мінск з 2026 — Гродна-93ОДИН ИЗ ЛИДЕРОВ БК «МИНСК» ПЕРЕБРАЛСЯ В «ГРОДНО-93»
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (1): 2017/2018. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2024/2025, 2025/2026. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2013/2014. Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2017, 2025. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2024. Сярэбраны прызёр Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка (1): 2018.
Крыніцы
Спасылкі Профіль на сайце РФБ Профіль на сайце eurobasket.com
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі «Златарога» Лашка Катэгорыя:Ігракі «Хапаэля» Беэр-Шэва (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Макабі» Хайфа (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Макабі» Ашдод (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-18 Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20