Пары́ж — аграгарадок у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, на левым беразе ракі, на поўдзень ад Асінагарадка, за 14 км на ўсход ад Варапаева, за 4 км на поўдзень ад Казлоўшчыны. Парыж уваходзіць у склад Казлоўшчынскага сельсавета.

Чыгуначная станцыя Навадруцк.

Назва Паводле мясцовага падання, Парыжам вёска стала пасля праезда Напалеона падчас вайны 1812 году, ён быццам убачыўшы паселішча сказаў: «Як у Парыжы». На праўдзе Напалеон не праязджаў праз ПарыжПариж, до которого Наполеон не дошел семь километров — Radio France Internacionale.. Паводле іншага падання, мясцовы шляхціч даў назву вёсцы з дзівацтва«100 дорог»: Белорусский Париж .

Гісторыя Упершыню Парыж згадваецца ў гістарычных крыніцах у 1784 годзе як фальварак ва ўласнасці ТызенгаўзаDekanat połocki w świetle opisów parafii z 1784 r..

Была перайменавана на Навадруцк.

У 2006 годзе жыхары дамагліся аднаўлення гістарычнай назвы Парыж.

Насельніцтва

Інфраструктура Музей, базавая школа, пошта, Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, філіял банку і 2 крамы. Жаночы клуб «Парыжанка». Тур де Париж // Тэлеканал АНТ.

Крыніцы

Літаратура Пракаповіч, I.М. Друцкія-Любецкія. Пастаўская галіна славутага роду / I.М. Пракаповіч. — Мінск : Ковчег, 2021. — 103 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Пастаўскага раёна Катэгорыя:Казлоўшчынскі сельсавет (Пастаўскі раён)