Браніслаў Францавіч Зале́скі ( ці 1819, мяст. Вызна Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер г. п. Чырвоная Слабада Салігорскага раёна Мінскай вобл. або в. Рачкавічы Слуцкага павета Мінскай губерні — , Ментона, Францыя; Псеўданімы: Lićwin) — беларускі і польскі мастак, . Член-карэспандэнт Кракаўскай акадэміі мастацтваў (1873).

Біяграфія

Дзяцінства

Браніслаў Залескі нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. Атрымаў хатнюю адукацыю, прайшоў курс гімназіі. У 1837 годзе паступіў у Дэрпцкі (Тартускі) ўніверсітэт; браў удзел у нелегальных студэнцкіх гуртках. У наступным годзе за ўдзел у гуртку польскіх студэнтаў, звязаным з канспіратыўнай арганізацыяй Шымана Канарскага, быў выключаны і арыштаваны. Пасля двух гадоў зняволення Залескага саслалі ў Чарнігаў. Ссылка працягвалася да 1845 года.

Адбыўшы пакаранне, пасяліўся ў Вільні і наладзіў сувязь з удзельнікамі польскага вызвольнага руху. У 1846 годзе Залескага арыштавалі другі раз і пасля следства паслалі служыць радавым у Асобным Арэнбургскім корпусе.

Ваенная служба

З 1848 па 1856 год ён служыў у другім, чацвёртым і дзевятым лінейных батальёнах. Тут Залескі пасябраваў з ссыльнымі Зігмунтам Серакоўскім і Аляксеем Пляшчэевым. З Тарасам Шаўчэнкам пазнаёміўся і пасябраваў у лістападзе 1849 года ў Арэнбурзе, яны перапісваліся ў 1853—59. Як мастак Залескі быў прыкамандзіраваны дапамагаць Шаўчэнку завяршаць малюнкі, якія паэт выканаў падчас . У 1851 годзе яны разам з прынялі ўдзел у .

У гэты час украінскі мастак намаляваў Залескага на карціне «Шаўчэнка сярод таварышаў». Пасля «за выдатна дбайную службу» Залескі атрымаў званне унтэр-афіцэра. У 1853 годзе, вызначыўшыся пад Ак-Мячэццю, ён стаў афіцэрам, а 12 чэрвеня 1856 года звольніўся са службы, маючы званне прапаршчыка. З 1853 года працягвалася перапіска сяброў. Захавалася шаснаццаць лістоў Шаўчэнкі да Залескага і адзінаццаць — Залескага да Шаўчэнкі. Шаўчэнка дасылаў Залескаму свае малюнкі, і той, жадаючы матэрыяльна дапамагчы паэту, прадаваў іх. У апошні раз яны сустрэліся ў 1859 годзе, калі Залескі па справах прыехаў у Пецярбург. Нататкі Залескага да лістоў Шаўчэнка ў 1890 годзе апублікаваў Іван Франко.

Вяртанне на радзіму

Вярнуўшыся ў Мінскую губерню, Браніслаў Залескі жыў у радавым маёнтку Рачкавічы пад Слуцкам, таксама пад Баранавічамі, Мінскам, Гродна, служыў у рэдакцыйных камісіях (у Мінску і Маскве), якія ажыццяўлялі падрыхтоўчую працу для сялянскай рэформы 1861 года.

У эміграцыі

У пачатку 1860 года Б. Залескі атрымаў дазвол на выезд за мяжу і ўжо не вярнуўся ў Расію. Жыў у Дрэздэне, Рыме і Парыжы.

За мяжой Залескі падтрымліваў сувязь з рэвалюцыйнымі арганізацыямі. У прыватнасці, у 1863 годзе дапамагаў закупіць зброю для ўдзельнікаў польскага вызвольнага паўстання 1863—1864 гадоў. На працягу многіх гадоў супрацоўнічаў з польскай эмігранцкай прэсай, атрымаў вядомасць як гісторык і мастак. З 1866 года ён быў сакратар і рэдактар «Штогоднікаў Гісторыка-літаратурнага таварыства» (). Быў членам . З 1873 член-карэспандэнт Акадэміі ўмеласці ў Кракаве.

У 1868 годзе Залескі стаў дырэктарам Польскай бібліятэкі ў Парыжы. Быў членам (папярэдніцы Польскай акадэміі навук), аўтар і выдавец біяграфічных і мемуарных прац, прысвечаных Адаму Ежы Чартарыйскаму, і .

Залескі належаў да членаў польскага палітычнага салона «Гатэль Ламбер» у Парыжы, быў сябрам Цыпрыяна Каміля Норвіда.

Памёр ад сухотаў у Ментоне «Тарас Шевченко и его польские друзья», с. 63-64; ГАОО, ф. 6, оп. 12, д. 1044, 1388).

Сям’я У шлюбе з Міхалінай з Дзяконскіх, дачкой Міхаіла. Ёй у спадчыну ад бацькі дастаўся маёнтак КраснікРод Дзяконскіх — галіна Яна Валынца «Герольд Litherland» № 18. 2011.

Творчасць

Стварыў шэраг малюнкаў пра паўстанне 1863—1864 гадоў. Выпусціў ілюстраваныя выданні «Жыццё кіргізскіх стэпаў» (на французскай мовеLa vie des Steppes Kirghizes. Descriptions, recits & contes. Zaleski Bronislas. Paris, J. B. Vasseur, 1865, з апісальнымі тэкстамі і 22 гравюрамі (21 афорт і літаграфаваны франтыспіс), 1865, Парыж), «Польскія выгнаннікі ў Арэнбургу» (, 1866). Таксама стварыў афорты «Калізей у Рыме», «Від Сен-Мало».

Аўтар прац «Адмена прыгонніцтва ў Літве» (1868), «З жыцця літвінкі» (пра мастачку Г. Скірмунт, 1876). Пісаў успаміны.

Бібліяграфія (Из заметок о Шевченко) // Т. Г. Шевченко в воспоминаниях современников. М., 1962. Michał Bakunin i odezwa jego do przyjaciół rossyjskich i polskich. Księgarnia Polska, 1862 Ignacy Krasicki, Bronisław Zaleski, Ksawery Pillati. Bajki i przypowieści. Nakładem Bolesława Maurycego Wolffa, 1880 Michał Zaleski, Bronisław Zaleski. Pamiętniki Michała Zaleskiego, wojskowego wielkiego ksiestwa Litewskiego, posła na Sejm czteroletni, 1879 Z źycia Litwinki 1827—1874: Z listów i notatek zloźył Bronisław Zaleski. 1876. Беларускі пераклад: «З жыцця літвінкі» (пра Гелену Скірмунт). Мінск, 2009 La vie des Steppes Kirghizes. Paris, J. B. Vasseur, 1865. Пер. з фр.: Залесский, Бронислав. Қазақ сахарасына саяхат: Алматы: ӨНЕР, 1991.- 131 бет. Залеский Б. Ф. Из заметок о Шевченко. (1849—1852. Шевченко в ссылке. Его участие в экспедиции А. И. Бутакова по составлению карты Аральского моря и в поездке на Мангышлак. В тексті — коментарі до листів Шевченка, адресованих автору за 1853—1857 рр. з відомостями про творчість Шевченка в засланні). В кн.: Т. Г. Шевченко в воспоминаниях современников. М., 1962, с. 237—241. Прим.: с. 444—446. Залесский Б. Қазақ сахарасына саяхат. Алматы, 1991.- 132 бет. Залесский Б. Қазақ даласының өмірі. Астана: Аударма, 2003. — 264 б.

Крыніцы

Літаратура Wiesław Caban, Z Orenburga do Paryża. Bronisław Zaleski 1820—1880, 2006. Александровіч С. Старонкі братняй дружбы. — Мн., 1960. — С. 173—181; Грыцкевіч В. Сябар Кабзара па ссылцы // Грыцкевіч В. Нашы славутыя землякі. — Мн., 1984; PSB; ; АЗБ. Wiesław Caban, Z Orenburga do Paryża. Bronisław Zaleski 1820—1880, 2006, 248 s. + 12 s. nlb. + mapa, format B5, ISBN 83-7133-303-X (biografią Bronisława Zaleskiego — jego działalności jako uczestnika spisków niepodległościowych lat 40. XIX wieku na Litwie, ukazującą losy zesłania na linii orenburskiej w latach 1848—1856 na Syberię, a także przedstawiającą postać B. Zaleskiego jako działacza obozu Czartoryskich w dobie powstania styczniowego, a po jego upadku organizatora życia kulturalnego emigracji polskiej w Paryżu) Матеріали до біографії Шевченка за листами Броніслава Залєського. В кн.: Питання шевченкознавства, в. 1. К., 1958 Дьяков В. А. Деятели русского и польского освободительного движения. — М., 1967 Полотай А. Новознайдені автографи листів Т. Г. Шевченка до Броніслава Залеського. — «Радянське літературознавство», 1971, № 6 Белорусская ССР: крат. энцикл. Т. 5. — Мн., 1982.

Зұлхаров Ғ. «Қазақты ат үстінде тану керек» Мәтін: Поляк суретшісі Бронислав Залесскийдің туғанына 180 жыл. // Дидар. 2000 Joanna Woch. Podróże I ekspedycje naukowe polskich artystów po Sybirze w pierwszej połowie XIX wieku (Jan Damel, Leopold Niemirowski, Bronisław Zaleski) // Sztuka Europy Wschodniej T. 1. Polska — Rosja: Sztuka I historia. Polski Instytut Studiów nad Sztuką Świata & Wydawnictwo Tako. — Warszawa — Torun, 2013. — S. 327—339. Joanna Woch.'' La vues des steppes Kirghizes Bronisława Zaleskiego // Sztuka Europy Wschodniej, t. III: Polscy i rosyjscy artyści i architekci w koloniach artystycznych zagranicą i na emigracji politycznej 1815—1990. Wydawnictwo Tako. — Warszawa — Torun, 2015. — S. 111—118.  ISBN/ISSN 9788362737642

Спасылкі

Альбом «Жыццё кіргізкіх стэпаў» 1865 г. Поўная версія з тэкстамі і ілюстрацыямі. pdf Афорты і літаграфіі Залескага ў калекцыі Нацыянальнага музея ў Варшаве. MNW Cyfrowe Стаття «Залеський Броніслав» у «Шевченківському словнику» Броніслав Залеський у довідковому виданні «Оренбургская Шевченковская энциклопедия» Броніслав Залеський у довідковому виданні «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991. Том I» Енциклопедична стаття про Залеського на сайті «Культурна асветніцкі клуб „Спадчына“»

Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Мастакі Беларусі