Аўся́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Аўсянка.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Любіжскі сельсавет у складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Любіж. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Горацкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 28 верасня 1959 года ў склад сельсавета ўключаны 3 населеныя пункты (Белая, Засценкі Белыя і Рабкі) скасаванага Бельскага сельсавета Дрыбінскага раёна, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску АўсянкаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.. 11 красавіка 1960 года ў склад Чэрнеўскага сельсавета Шклоўскага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Белая, Засценкі Белыя і Рабкі)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. 5 чэрвеня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Палёнкаўскага сельсавета, сельсавет перайменаваны ў Аўсянкаўскі.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1627 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,2 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 1,4 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1149 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе