Atretochoana eiselti — від бязногіх земнаводных сямейства . Від з’яўляецца самым буйным з вядомых безлёгачных тэтраподаў.

Распаўсюджанне Эндэмік Бразіліі. Вядомыя два назіранні жывёлы ў дзікай прыродзе: На Востраве Маскейра на атлантычным узбярэжжы Бразіліі і ў рацэ Мадэйра.

Апісанне Земнаводнае даўжынёй 70—80 см, самы доўгі асобнік дасягаў 80,5 см. Як і ў іншых прадстаўнікоў атраду, у Atretochoana eiselti змеепадобнае бязногае цела з кольцамі як у дажджавых чарвякоў. Від мае шырокі плоскі чэрап, што моцна адрознівае яго ад іншых прадстаўнікоў атраду; закрытыя ноздры і павялічаны рот з рухомай шчакой; а таксама мясісты спінны плаўнік. Галоўным адрозненнем віду з’яўляецца адсутнасць лёгкіх. Скура, багата ўсеяная капілярамі аж да эпідэрмісу, што спрыяе газаабмену. Таксама ў чэрапе выяўлена наяўнасць цягліц, што не характэрна ні для аднаго жывога арганізма.

Гісторыя Першы асобнік віду знойдзены ў канцы XIX стагоддзя ў трапічных лясах Бразіліі Грэмам Гейлесам падчас экспедыцыі Браяна Куклы. Аб тыпавым месцазнаходжанні і даце знаходжання няма дадзеных. Асобнік захоўваўся ў Венскім музеі прыродазнаўства. Спачатку яго аднеслі да віду . У 1968 годзе Эдвард Гарысан Тэйлар на аснове гэтага ўзору апісаў новы від . Від названы ў гонар аўстрыйскага герпетолага Ёзафа Айзельта. У 1995 годзе герпетолагі Марк Уілкінсан і Рональд Нусбаўм даследавалі галатып і вызначылі, што жывёла не мае лёгкіх. Таму для віду быў прапанаваны новы род Atretochoana (з ). У 1997 годзе знойдзены яшчэ адзін неапісаны асобнік віду ў Бразільскім універсітэце. У 2011 годзе даследчыкі канчаткова аднеслі від да сямейства .

У чэрвені 2011 года на востраве Маскейра недалёка ад горада Бялена сфатаграфавана земнаводнае, вельмі падобнае на Atretochoana eiselti. У гэтым жа годзе было на рацэ Мадэйра выяўлена яшчэ шэсць асобін, якія пэўна ідэнтыфікаваны як прадстаўнікі віду.

Спасылкі 1998 paper reporting discovery of second specimen 2011 paper reporting the discovery of live specimens

Катэгорыя:Бязногія земнаводныя Катэгорыя:Фаўна Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1968 годзе