Суецкі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) у Алтайскім краі Расіі. У рамках арганізацыі мясцовага самакіравання яму адпавядае муніцыпальная акруга Суецкі раён (з 2003 да 2022 гг. — муніцыпальны раён).

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Верх-Суетка.

Геаграфія Суецкі раён размешчаны на паўночным захадзе края. Мяжуе на паўночным захадзе і поўначы — з Хабарскім, на поўначы — з Панкрушыхінскім, на паўночным усходзе і ўсходзе — з Баеўскім, на поўдні — з Благавешчанскім, на захадзе — са Слаўгарадскім раёнамі.

Рэльеф прадстаўлены слаба-хвалістай раўнінай. Бураватыя супескі і лёгкія суглінкі, у далінах рэчак — саляносныя гліны. На ўзвышаных месцах — глебы чарназёмнага тыпу, у паніжаных месцах і далінах рэк глебы саланцаватага і балотнага тыпу.

Клімат кантынентальны.

Крыніцы

Катэгорыя:Раёны Алтайскага края