Ступе́ні свабо́ды ў механіцы — незалежныя паміж сабой рухі механічнай сістэмы.
Колькасць ступеняў свабоды вызначаецца лікам часціц (матэрыяльных пунктаў), якія ўтвараюць сістэму, і характарам і колькасцю накладзеных на яе механічных сувязей. Колькасць ступеняў свабоды вызначае лік ураўненняў руху і ўмоў раўнавагі механічнай сістэмы.
Свабодны матэрыяльны пункт мае 3 ступені свабоды, бо ён можа незалежна рухацца ўздоўж любой з трох ўзаемна перпендыкулярных восяў каардынат. Свабоднае цвёрдае цела мае 6 ступеняў свабоды: тры паступальныя перамяшчэнні ўздоўж восяў каардынат і тры павароты вакол іх. Цвёрдае цела з нерухомай воссю вярчэння мае адну ступень свабоды: паварот вакол гэтай восі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Степени свободы // Математические этюды Шакирзянов Р. А., Шакирзянов Ф. Р. Динамика и устойчивость сооружений: Учебное пособие. − 2-е перераб. изд. / Р. А. Шакирзянов, Ф. Р. Шакирзянов. − Казань: Изд-во Казанск. гос. архитект.-строит. ун-та, 2015. − 120 с. — 500 экз.
Катэгорыя:Класічная механіка