Цалінны раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Утвораны ў 1924 годзе. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Цаліннае, размешчанае за 160 км на паўднёвы ўсход ад Барнаула.

Геаграфія Цалінны раён (у сучасных межах з 1963 года) размешчаны ва ўсходняй частцы края. Рэльеф — хвалістая раўніна, вызначаецца Бійска-Чумышскім узвышшам. Самым высокім пунктам узвышша з’яўляецца гара Кіўда (у раёне в. Аўсяннікава), вышыня — 621 м. На ўсходзе і паўднёвым усходзе мяжуе з Яльцоўскім, Салтонскім раёнамі, на поўначы — з Тагульскім і Кытманаўскім раёнамі, на паўднёвым захадзе з Бійскім, Троіцкім раёнамі.

Клімат раёна мае ярка выяўленыя рысы кантынентальнага. Зіма халодная і снежная, а лета — кароткае і цёплае. Сярэдняя тэмпература студзеня −16,5 °C, ліпеня +17,7 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 506 мм. Па тэрыторыі раёна працякае Чумыш.

Крыніцы

Катэгорыя:Раёны Алтайскага края