«Не́мец» () ― беларускі 8-серыйны тэлевізійны мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Аляксандрам Яфрэмавым на кінастудыі «Беларусьфільм» у 2011 годзе сумесна з расійскімі кінематаграфістамі.

Сюжэт Жоўтыя старонкі дзённіка прадзеда, яфрэйтара вермахта Ральфа Мюлера, які знік падчас нашэсця вермахта на СССР, захоўваюць таямніцу. Гэтая таямніца настолькі значная, што яе раскрыццё можа паўплываць на лёсы свету. Малады бюргер Ральф Мюлер, унук і поўны цёзка зніклага нямецкага салдата, вырашае разабрацца ў заблытанай гісторыі. Фільм пастаўлены па аднайменным рамане Юрыя Косціна.

У галоўных ролях

Здымачная група рэжысёр ― Аляксандр Яфрэмаў; сцэнарый ― ; прадзюсар ― Глеб Шпрыгаў; аператар ― Аляксандр Рудзь; кампазітар ― Валерый Падукаў.

Узнагароды і фестывалі У жніўні 2011 года на XII Міжнародным тэлекінафоруме «Вместе» у Ялце быў удастоены спецыяльнага прыза кінаканцэрна «Масфільм». На VIII Рэспубліканскім фестывалі беларускіх фільмаў (Брэст, 2012): прыз за найлепшую рэжысуру, дыплом за найлепшую мужчынскую ролю другога плана Сяргею Жураўлю, дыплом за найлепшую працу мастака-грымёра Рыгору Храпуцкаму.

Крыніцы

Спасылкі «Немец» на сайце «КиноПоиск» «Немец» на сайце «» «Немец» на сайце «»

Катэгорыя:Фільмы Аляксандра Яфрэмава Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Фільмы Беларусі Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы