Кацярына Фёдараўна Савінава (; , с. Яльцоўка, Алтайскі край — , ) — савецкая кінаактрыса, заслужаная артыстка РСФСР (1965). Жонка кінарэжысёра Яўгена Ташкова і маці акцёра Андрэя Ташкова.

На працягу свайго нядоўгага жыцця знялася ў прыкладна трох дзясятках кінафільмаў. Яе вострахарактарная, камедыйная здольнасць раскрылася ў галоўнай ролі Фросі Бурлаковай ў фільме «Прыходзьце заўтра...» (1963) і кухаркі Матроны ў фільме «Жаніцьба Бальзамінава» (1964). На I Усесаюзным кінафестывалі ў Ленінградзе (1964) фільм «Прыходзьце заўтра…» прынёс Кацярыне Савінавай прыз «За лепшую жаночую ролю».

Сярод іншых кінакарцін з яе ўдзелам значацца «Кубанскія казакі» (1949); «Вялікая сям’я» (1954), лаўрэат Канскага кінафестывалю ў намінацыі «Лепшы акцёрскі ансамбль» за 1955 год; «Цень ля пірса» (1955) і «Аднойчы цудоўным днём» (1955), дзе яна згуляла галоўныя ролі, і іншыя.