Суэ́цкі кры́зіс — палітычны крызіс і ўзброены канфлікт у 1956 годзе паміж Егіптам і альянсам Вялікабрытаніі, Францыі і Ізраіля.
Прычынай канфлікту была страта кантролю Вялікабрытаніі над Суэцкім каналам пасля яго нацыяналізацыі Егіптам. Нягледзячы на ваенную перамогу, пад ціскам СССР і ЗША кааліцыя вымушана была саступіць Егіпту, што прывяло да зніжэння ўплыву еўрапейскіх краін у рэгіёне, палітычных крызісаў у Брытаніі і Францыі, пазбаўлення Брытанскай імперыі ролі звышдзяржавы і ўзмацнення ўплыву Егіпту і СССР на Блізкім Усходзе.
Крыніцы
Літаратура
Відэаматэрыялы
YouTube: War in Egypt. British and French Bombing 1956/11/01 (1956) (Даўжыня 7:36)
Катэгорыя:1956 Катэгорыя:Войны XX стагоддзя Катэгорыя:Войны Вялікабрытаніі Катэгорыя:Войны Егіпта Катэгорыя:Войны Ізраіля Катэгорыя:Войны Францыі Катэгорыя:Палітычныя крызісы
Катэгорыя:Халодная вайна