Сцэны ля мора (A Scene At The Sea, あの夏、いちばん静かな海) — фільм рэжысёра Такесі Кітана (Японія, 1991)

Сюжэт У час працы глуханямы прыбіральнік Шыгару знаходзіць паламаную дошку для віндсерфінгу. Ён рамантуе яе і разам з сяброўкай ідзе на пляж, дзе спрабуе катацца. Спачатку ў яго не атрымліваецца нават узняцца на дошку, іншыя спартмены пацяшаюцца, гледзячы на яго. Шыгару пачынае хадзіць на пляж штодня. Аднойчы ў час катання ягоная дошка ламаецца. Шыгару купляе другую дошку, траціць на гэта ўвесь заробак. Гледзячы на ўпартасць Шыгару, спартсмены пачынаюць паважаць яго. Уладальнік крамы, дзе Шыгару набыў дошку, аднойчы прапануе яму ўдзельнічаць у спаборніцтве па віндсерфінгу. Шыгару разам з сяброўкай едзе на спаборніцтва, аднак не выступае на ім. Тым часам ён ужо робіць пэўныя поспехі ў любым занятку. Увесь час праводзіць на пляжы, закідвае працу. На другім спаборніцтве яго адзначаюць кубкам. Пасля гэтага, ён у непагадзь ідзе на пляж і не вяртаецца.

Акцёры Шыгару — Клод Мэкі Ягоная сяброўка — Хірока Ашыма

Здымачная група Рэжысёр, сцэнарыст — Такесі Кітана Прадзюсар — Масаюкі Моры Кампазітар — Дзё Хісаісі

Крыніцы

Катэгорыя:Фільмы-драмы 1991 года Катэгорыя:Фільмы Японіі 1991 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Японіі Катэгорыя:Фільмы Такесі Кітана Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Дзё Хісаісі