Напад на ісмаіліцкі цэнтр у Лісабоне адбыўся 28 сакавіка 2023 года. У выніку нападу два чалавекі памерлі ад нажавых раненняў. Злачынец быў нейтралізаваны паліцыяй і затым затрыманы ў адной з бальніц горада.

Дзве ахвяры былі грамадзянамі Партугаліі, якія працавалі ў цэнтры.

Напад Паводле заявы паліцыі, невядомы мужчына з вялікім нажом напаў на шыіцкі мусульманскі цэнтр незадоўга да 11:00 раніцы па мясцовым часе ў аўторак. Нападнік, грамадзянін Афганістана, пасля прыбыцця паліцыі спрабаваў уцячы з месца здарэння, аднак быў паранены падчас пагоні. Супрацоўнік стрэліў нападніку ў нагу, так яго ўдалося раззброіць і затрымаць. Перад тым як адвезці ў пастарунак, паліцыя даставіла яго ў бальніцу для перавязкі раны.

Рэакцыя ўладаў Марселу Рэбелу ды Соза, прэзідэнт Партугальскай Рэспублікі, асудзіў напад. Прэм’ер-міністр краіны Антоніу Кошта заявіў журналістам, што атака была «злачынным актам» і выказаў сваю салідарнасць сем’ям ахвяр і суполцы ісмаілітаў. Ён назваў інцыдэнт адзінкавым выпадкам. Аналагічнае меркаванне выкзаў міністр унутраных спраў Партугаліі Жазэ Луіш Карнейру.

Зноскі

Катэгорыя:Сакавік 2023 года Катэгорыя:Падзеі 28 сакавіка