Раніцай 27 сакавіка 2023 года ў горадзе Нашвіл, поўдзень ЗША, сталіца штата Тэнесі, адбылося масавае забойства. У выніку страляніны загінулі 6 чалавек (3 супрацоўнікі і 3 дзіцяці). Сам нападнік быў застрэлены паліцыяй. Страляла 28-гадовая Одры Элізабэт Хэйл, былая вучаніца школы, якая ідэнтыфікуе сябе як трансгендар.
Ход падзей Стральба адбылася ў прыватнай прэсвітэрыянскай школе Кавенант, у якой навучаюцца каля 200 чалавек. Нападніца прыехала да навучальнай установы на машыне і пакінула яе на стаянцы. Стрэліўшы ў дзверы, яна ўвайшла ў будынак школы не сустрэўшы супраціву, бо там не было аховы. Одры Элізабэт Хейлі паднялася на другі паверх, дзе ішлі заняткі, забіла траіх дзевяцігадовых дзяцей і траіх дарослых супрацоўнікаў школы, пасля чаго была застрэлена паліцыянтамі. Адзін з іх атрымаў траўмы ад аскепкаў шкла. Дома ў Хэйлі былі выяўлены некалькі адзінак зброі, карта школы і маніфест.
Рэакцыя Здарэнне стала 128 па ліку масавай стральбой у ЗША і зноў падняло пытанні аб узмацненні жорсткасці выдачы зброі.
Зноскі
Катэгорыя:Масавыя забойствы ў ЗША Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісу Катэгорыя:Падзеі 27 сакавіка Катэгорыя:Сакавік 2023 года Катэгорыя:2023 год у ЗША