Беларускі добраахвотніцкі корпус, БДК () — аб’яднанне беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца з расійскай агрэсіяй у шэрагах Узброеных сіл Украіны. Як усе замежныя добраахвотніцкія фарміраванні, БДК падпарадкаваны Галоўнаму ўпраўленню разведкі Міністэрства абароны Украіны.
Пра стварэнне Беларускага добраахвотніцкага корпуса на базе батальёну «Тэрор» заявілі 25 снежня 2022 года добраахвотнікі Ігар Янкоў (пазыўны «Янкі»), Андрэй Трацэўскі (пазыўны «Бессмяротны») і Радзіён Батулін («Гена»). Раней, у 2022 годзе яны былі ў складзе палка імя Кастуся Каліноўскага.
Вядома, што БДК браў удзел у рэйдах на левым беразе Дняпраhttps://belsat.eu/ru/news/27-01-2023-boets-igor-yanki-rasskazal-o-poslednem-rejde-bdk-i-sostoyanii-zdorovya-ranenogo-rodiona-batulina.
У снежні 2023 года ўлады Беларусі абвясцілі БДК «экстрэмісцкім фарміраваннем». Паводле ананімных заяў некаторых салдат, корпус налічвае крыху меней за 300 чалавек, сярод якіх, акрамя беларусаў, таксама ўкраінцы, літоўцы, чэхі ды славакі.
Страты
10 кастрычніка 2022 года ў баі загінуў добраахвотнік, гарадзенец, з пазыўным «Юнгер».
У студзені 2023 года Беларускі добраахвотніцкі корпус паведаміў пра гібель добраахвотніка Руслана Абломава.
30 лістапада 2024 года на Купянскім кірунку загінуў добраахвотнік з пазыўным «Газ».
16 красавіка 2025 года загінуў добраахвотнік Аляксей Аўдзей «Рыжы» падчас выканання баявой задачы на Купянскім кірунку.
Гл. таксама 1-я асобная дэсантна-штурмавая рота «Беларусь» Полк імя Кастуся Каліноўскага Рускі добраахвотніцкі корпус Легіён «Свабода Расіі»
Крыніцы
Катэгорыя:Беларускія часці на баку Украіны Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Украіны Катэгорыя:З’явіліся ў 2022 годзе