Адво́ранскае во́зера — возера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 26 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, за 200 м ад вёскі Адворня.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча возера Адворанскае складае 0,25 км². Найбольшая глыбіня возера — 7,7 м, сярэняя — 3,8 м. Даўжыня возера — 0,88 км, найбольшая шырыня — 0,43 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,15 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,96 млн м³, плошча вадазбору возера — 2,3 км². Празрыстасць вады да 1,5 м, мінералізацыя — да 275 мг/л.

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны возера маюць вышыню 3—5 м. На паўднёвым захадзе вышыня схілаў сягае да 8 м. Берагі возера сплавінныя.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Дно вадаёма выслана слоем карбанатнага сапрапелю таўшчынёй да 6 м. Возера Адворанскаге зарастае надводнай расліннасцю да глыбіні 1,5—2 м, шырыня паласы зарастання складае да 35 м.

З возера выцякае ручай у возера Янова. Упадаюць 2 ручаі.

Зноскі

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007.

Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна Катэгорыя:Басейн Тураўлянкі