Бебжа (, літ. Bebras, бел. Бобра, Бебра) — рака ў паўночна-ўсходняй Польшчы, у Падляскім ваяводстве, правы прыток Нарава (басейн Віслы).

Назва Паводле Ю. Покарнага, польская рачная назва Бебжа (Biebrza) паходзіць ад славянскага *bebrъ, якое ўзыходзіць да індаеўрапейскага кораня *bhe-bhros «карычневы; бабёр»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 136..

На думку Ю. Сташэўскага, назва Бебжа паходзіць ад бабра. Аналагі — назвы Бабруйск, Бобрка, а таксама кельцкія назвы Bièvre, Bibrax, Bibracte, Beuvrey (аснова bebro- «бабёр»)J. Haliczer. Słownik geograficzny. Pochodzenie i znaczenie nazw geograficznych. Tarnopol, 1933. S. 27..

На думку А. Ванагаса, ад літоўскага bebras (babras) літоўскія рачныя назвы тыпу Bebrė, Bebrinė, BebrujisA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 60., таксама, на думку У. Тапарова, бярэзінская рака Бабруйка, верхнедняпроўская БебряВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176, 177..

Гідраграфія Даўжыня 165,1 км. Плошча вадазбору 7054,4 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 33,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,13 ‰.

Праз Аўгустоўскі канал злучаецца з ракой Нёман.

Басейн Бебжы характарызуецца асіметрыяй: больш развіты правыя прытокі — 75,5 % (галоўным чынам рэкі, якія выцякаюць з Мазурскіх азёраў), левыя прытокі ўсяго — 24,5 % вады ад агульнай масы.

У басейне ракі размяшчаецца Бебжанскі нацыянальны парк.

Крыніцы

Катэгорыя:Рэкі Падляскага ваяводства Катэгорыя:Прытокі Нарава