Акунь — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 26 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Салаўёўка.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча Акуня складае 0,03 км². Даўжыня возера — 0,27 км, найбольшая шырыня — 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі — 0,68 км.

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 5 м, у пэўных участках знаходзяцца пад хмызняком. На поўдні схілы разараныя.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна