Ігар Васілевіч Дурэйка (1922—1994) — беларускі спартсмен, спецыяліст у галіне спартыўнай медыцыны. Майстар спорту СССР па плаванні. Заслужаны трэнер Беларускай ССР. Заслужаны ўрач БССР (1980)Дурейко, Игорь Васильевич (спортсмен; врач ; 1922—1994).

Біяграфія

З дзяцінства захапляўся плаваннем, але раскрыцца таленту ў поўнай меры перашкодзіла вайна.

Дзевятнаццацігадовы Ігар Дурэйка з першых дзён пайшоў на фронтПомоги товарищу! . Быў разведчыкам, камандзірам дыверсійнай групы, якая дзейнічала ў глыбокім тыле праціўніка.

Пасля заканчэння вайны паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут, пры гэтым працягваў займацца плаваннемРассказываем о бессмертном подвиге Игоря Дурейко .

Пасля заканчэння спартыўнай кар’еры стаў спецыялістам у галіне спартыўнай медыцыны. У 1952—1992 гадах працаваў у Рэспубліканскім дыспансеры спартыўнай медыцыны.

Спартыўная кар’ера

Быў уключаны ў складзе зборнай каманды СССР па плаванні. Разам з заслужаным майстрам спорту , майстрамі спорту і Уладзімірам Забеліным не раз усталёўваў рэкорды СССР у эстафетным плаванні 4 х 100 м брасам.

Подзвіг

Пры адступленні свайго баявога атрада цераз раку ШчаруУ крыніцах сустракаецца памылковае напісанне Шара выратаваў пецярых таварышаў, пераправіўшы іх на спіне на другі бераг, нягледзячы на бесперапынную страляніну.

Ушанаванне памяці

Адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні на кароткай вадзе прысвячаецца памяці заслужанага трэнера і ўрача Беларусі Ігара Васілевіча Дурэйкі.

Літаратура

Кто есть кто в Республике Беларусь. Спорт : энциклопедия. — Минск, 1999. Белорусские спортсмены в боях за Родину : [сборник очерков журналистов / под редакцией И. П. Гутько]. ― Минск, 1985.

Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Плыўцы Беларусі Катэгорыя:Плыўцы СССР Катэгорыя:Спартыўныя ўрачы Катэгорыя:Майстры спорту СССР Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры БССР Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны