Аляксандр Рыгоравіч Піўчанка (1930 —) — беларускі ўрач-рэнтгенолаг, арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1980)Пивченко, Алексей Григорьевич (врач; род. 1930) .

Біяграфія

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1954). Працаваў у Стрэшынскай раённай бальніцы (Жлобінскі раён, Гомельская вобласць), Стрэшынскім райздраваддзеле (загадчык), Стрэшынскай гарадской бальніцы (галоўны ўрач), Гомельскім аблздраваддзеле (загадчык), ЦК таварыства Чырвонага Крыжа БССР (старшыня), Міністэрстве аховы здароўя БССР (намеснік міністра — Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач), 9-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска (намеснік галоўнага ўрача).

Бібліяграфія

Владимир Ильич Ленин и охрана здоровья советского народа : материал в помощь лектору и докладчику / А. Г. Пивченко, В. К. Иванова. — Гомель, 1969.

Літаратура

Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь. — Минск, 2001. (Информация на с. 18.) Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. (Информация на с. 21.)

Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Рэнтгенолагі Беларусі Катэгорыя:Рэнтгенолагі СССР Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР Катэгорыя:Галоўныя дзяржаўныя санітарныя ўрачы Беларусі