Мікалай Паўлавіч Палеціка (, г. Канатоп, Сумская вобласць, Украіна — , г. Іерусалім) — гісторык, эканаміст. Доктар гістарычных навук (1942), кандыдат эканамічных навук (1937).
Біяграфія Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт (гісторыка-філалагічны факультэт, 1919), Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Сусветная гаспадарка і сусветная палітыка», 1924).
Працаваў у газеце «Ленинградская правда» і інш. (1923—1928), Ленінградскім тапаграфічным тэхнікуме (1929—1931), Ленінградскім інстытуце грамадзянскага і паветранага флоту (1930—1936), Ленінградскім дзяржаўным універсітэце (1936—1951), Сярэднеазіяцкім дзяржаўным універсітэце (1951—1953), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1953—1972).
З 1973 годзе жыў у Ізраіле.
Навуковыя інтарэсы: гісторыя міжнародных адносін; гісторыя і крыніцазнаўства Першай сусветнай вайны; эканоміка авіяцыі.
Літаратура Сараевское убийство : исследование по истории австро-сербских отношений и балканской политики России в период 1903—1914 гг. / Н. П. Полетика. — Ленинград, 1930. Палеціка Мікалай Паўлавіч // Гістарычны факультэт / Беларускі дзяржаўны універсітэт. — Мінск, 2004. — С. 101. Полетика Николай Павлович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 226. Забытый историк (к 100-летию начала Первой мировой войны) / Б. С. Жигалов // Вестник Томского государственного университета. История. — 2015. — № 3. — С. 30—36. Николай Павлович Полетика (1896—1988) / А. Б. Давидсон // Российские и славянские исследования. — Минск, 2009. — Вып. 4. — С. 287—298.
Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Канатопе