Бітва пры Каспэ адбылася падчас Арагонскага наступлення ў перыяд грамадзянскай вайны ў Іспаніі 16—17 сакавіка 1938 года.

Перадумовы Пасля бітвы пры Тэруэле Рэспубліканская армія ў Арагоне была знясілена і дрэнна абсталявана. У сакавіку 1938 года велізарныя сілы нацыяналістаў у складзе 150 000 салдат і больш за 900 самалётаў пачалі наступленне на Арагон, прарваўшы рэспубліканскі фронт. Большая частка рэспубліканскай арміі бегла, а яе адступленне ператварылася ва ўцёкі, але ў некаторых месцах падраздзяленні рэспубліканцаў змагаліся.

Бітва 9 сакавіка нацыяналісты прасунуліся на 36 кіламетраў, 10 сакавіка яны занялі Бельчытэ, які ўтрымліваўся XV-ай інтэрбрыгадай, і прасунуліся да Каспэ. Галоўнакамандуючы рэспубліканскай арміяй генерал Вісентэ Роха загадаў пабудаваць лінію абароны з горадам Каспэ ў цэнтры. Да 16 сакавіка тры дывізіі нацыяналістаў арміі Варэлы на чале з Фернанда Баронам, Муньясам Грандэсам і Батыстам Санчэсам акружылі горад. Абаронцы адбівалі атакі праціўніка, але пасля двух дзён разлютаваных баёў Каспэ паў пад націскам нацыяналістаў.

Наступствы Нацыяналісты працягнулі наступленне і да 3 красавіка занялі Льейду.

Літаратура Hugh Thomas. The Spanish Civil War. — Modern Library, 2001. — 1136 с. — ISBN 978-0375755156. Antony Beevor. The Battle for Spain: The Spanish Civil War 1936-1939. — Penguin Books, 2006. — 592 с. — ISBN 978-0143037651. Катэгорыя:Бітвы і аперацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі Катэгорыя:1938 год у Іспаніі Катэгорыя:Бітвы ў Іспаніі Катэгорыя:Сакавік 1938 года Катэгорыя:Канфлікты 1938 года