Хасэ Манастэрыа Ітуартэ (; 1882 — 1952) — іспанскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант. Удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

У лютым 1938 года падчас Тэруэльскай аперацыі ўзначаліў апошнюю вядомую ў гісторыі кавалерыйскую атаку.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1882 годзеRomero Salvadó, 2013, p. 217. У арміі з 1904 года. Служыў у кавалерыі і ўдзельнічаў у Рыфскай вайне ў Марока. У 1935 годзе прызначаны памочнікам ваеннага міністра Хасэ Марыя Хіль-РоблесаCasanova y Gil Andrés, 2014, p. 142. У 1936 годзе далучыўся да змовы супраць урада Народнага Фронту, якая прывяла да грамадзянскай вайны ў ІспанііCasanova y Gil Andrés, 2014, p. 156.

Напярэдні прызначаны камандзірам кавалерыйскага палка «Кастыльехас»Cabanellas, 1973, p. 421, які базаваўся ў Сарагосе. З пачаткам ліпеньскага паўстання падняў бунт у сваім падраздзяленні і далучыўся да фракцыі нацыяналістаў. Восенню прыме ўдзел у бітве за МадрыдThomas, 1976, pp. 466-471, дзе будзе кіраваць адной з брыгад узмоцненай Мадрыдскай дывізііVV.AA., 1990, p. 434. Пазней узначаліў 1-ю кавалерыйскую дывізію, якой будзе камандаваць на працягу ўсёй вайны.

Манастэрыа сыграў прыкметную ролю ў разгроме рэспубліканскіх сіл на рацэ Альфамбра (гл. Бітва пры Альфамбры) пад Тэруэлем ў лютым 1938 года, дзе ўзначаліў апошняю ў ваеннай гісторыі кавалерыйскую атакуRomero Salvadó, 2013, pp. 217-218Thomas, 1976, p. 852. Вясной таго ж года ўдзельнічаў у разгроме Арагонскай групоўкі праціўнікаMaldonado, 2007, p. 369.

Пасля вайны даслужыўся да звання генерал-лейтэнанта і быў прызначаны генерал-капітанам першай V ваеннай акругі (Сарагоса), а затым і III (Валенсія). Вядомы як адзін з апазіцыянераў рэжыму фалангістаў і прыхільнікаў аднаўлення манархііHeine, 1983, p. 260.

Памёр у 1952 годзе.

Узнагароды Вялікі крыж ордэна Святога Лазара Іерусалімскага (1940 г.) Вялікі крыж ордэна Сан-Эрменехільда (1942 г.)https://www.boe.es/datos/pdfs/BOE//1942/016/A00361-00362.pdf Вялікі крыж (з белым знакам) ордэна «За баявыя заслугі» (1945 г.)https://www.boe.es/datos/pdfs/BOE//1945/114/A03257-03257.pdf

Літаратура Aguilar, Mariano (1999). El ejército español durante el franquismo. Madrid: Ediciones Akal. ISBN 84-460-0962-1999 |isbn= incorrecto (ayuda). Aróstegui, Julio (2006). Por qué el 18 de julio… Y después. Barcelona: Flor del Viento Ediciones. ISBN 84-96495-13-2. Cabanellas, Guillermo (1973). La guerra de los mil días: nacimiento, vida y muerte de la II República Española II. Grijalbo. Casanova, Julián; Gil Andrés, Carlos (2014) . Twentieth-Century Spain: A History. Cambridge University Press. ISBN 978-1-107-01696-5. Fernández Cuadrado, Manuel. «Guerra y unificación: la intervención militar del carlismo en la guerra civil española, 1936-1939». Historia 16. ISSN 0210-6353. Heine, Hartmut (1983). La oposición política al franquismo. De 1939 a 1952. Barcelona: Crítica. ISBN 84-7423-198-1. Maldonado, José M.ª (2007). El frente de Aragón. La Guerra Civil en Aragón (1936–1938). Mira Editores. ISBN 978-84-8465-237-3. Romero Salvadó, Francisco J. (2013). Historical Dictionary of the Spanish Civil War. Scarecrow Press. ISBN 978-0-8108-8009-2. Thomas, Hugh (1976). Historia de la Guerra Civil Española. Barcelona: Círculo de Lectores. ISBN 9788497598323. VV.AA. (1990). Historia general de España y América XVII. La segunda república y la guerra civil. Madrid: Ediciones Rialp.

Спасылкі Biografías del Bando Nacional España desde 1931 - José Monasterio Ituarte

Катэгорыя:Генералы Іспаніі Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (франкісты) Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты