Міхаіл Аляксандравіч Ліс (нар. , в. Бяляўшчына, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач-кардыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1982), прафесар.
Біяграфія Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1962), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (аспірантура, 1967).
Працаваў у Васілішкаўскай ўчастковай бальніцы, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць (1962—1963, галоўны ўрач); Дубноўскай ўчастковай бальніцы, Мастоўскі раён (1963—1964, галоўны ўрач); Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1967—2019; лячэбны факультэт, кафедра прапедэўтыкі ўнутраных хвароб, прафесар, у 1986—2012 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: клінічная вітаміналогія; стан кіслародтранспартнай функцыі крыві, дысфункцыі эндатэлія; энергазабяспечанасць міякарда; распрацоўка дыферэнцыраванай медыкаментознай і немедыкаментознай тэрапіі хворых стэнакардыяй, інфарктам міякарда, артэрыяльнай гіпертэнзіяй.
Узнагароды Значок «Отличник здравоохранения СССР», медаль «Ветэран працы», званне «Ганаровы доктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта» і інш.
Літаратура Углеводный обмен у больных гипертонической болезнью, коронарным атеросклерозом и его коррекция витаминами группы «В» : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.06 / Лис Михаил Александрович. ― Москва, 1981. Ліс Міхаіл Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 280—281. Лис Михаил Александрович // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета. — Гродно, 2013. — С. 131—133. Лис Михаил Александрович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 402—403. Лис Михаил Александрович // Деловой мир СНГ. — Минск, 2006. — Вып. 3. — С. 225. Михаил Александрович Лис // Здравоохранение. — 2009. — № 6. — С. 80.