Мікалай Іванавіч Батвінкоў (, в. Барысавічы, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — ) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1977), прафесар (1979). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі медыцынскіх навук.

Біяграфія Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1960; аспірантура, 1965).

Працаваў у Селіванаўскай участковай бальніцы (Гродзенскі раён; 1960, галоўны ўрач), галоўным ўрачом Гродзенскага раёна (1961), Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы (1962—1968, намеснік галоўнага ўрача, загадчык хірургічнага аддзялення), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1968, лячэбны факультэт, 1-я кафедра хірургічных хвароб, прафесар, у 2011—2015 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: хірургія органаў грудной клеткі і брушной поласці (арганазахоўваючыя аперацыі пры язвавай хваробе страўніка і дванаццаціперснай кішкі, рэканструкцыйная хірургія жоўцевых пратокаў); лапараскапія; метабалічныя парушэнні пры халецыстыце, механічнай жаўтусе; флебалогія (хірургія глыбокіх вен ніжніх канечнасцей).

Узнагароды Званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» (1997).

Літаратура

Памяти учителя и наставника, авторитетного ученого и хирурга, многолетнего руководителя хирургической общественности Гродненщины Николая Ивановича Батвинкова / В. П. Василевский, Э. В. Могилевец // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. — 2021. — Т. 19, № 5. — С. 569—570.

Спасылкі Батвинков Николай Иванович // Сайт ГрДМУ Николай Иванович Батвинков // Журнал ГрГМУ, 2006, № 1. База патентов Беларуси Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі