Мікалай Іванавіч Бурнейка (, в. Цянюгі, Ушацкі раён, Віцебская вобласць — , г. Гродна) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1979).
Біяграфія Скончыў Львоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1954).
Працаваў у Гродзенскай абласной бальніцы (1954—1956, урач-хірург), Сапоцкінскай раённай бальніцы (Гродзенская вобласць, 1956—1960, галоўны ўрач), Ташкенцкім анкалагічным дыспансеры (1984—1986, загадчык таракальнага аддзялення), 2-ой гарадской паліклініцы г. Гродна (1986—1989, урач-хірург), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1960—1977 — асістэнт кафедры агульнай хірургіі, 1977—1979 — дацэнт кафедры шпітальнай хірургіі, 1979—1984 — загадчык курса анкалогіі, 1989—1998 — прафесар кафедры анатоміі чалавека).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне варыянтнай анатоміі сасудаў канечнасцей.
Літаратура Исследование напряжения кислорода в тканях и периферической гемодинамики при заболеваниях сосудов нижних конечностей (клинико-экспериментальное исследование) : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.27 / Бурнейко Николай Иванович. — Москва, 1973. Изменение белка и белковых фракций сыворотки крови при важнейших заболеваниях сосудов нижних конечностей в процессе лечения : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / Н. И. Бурнейко. — Ленинград, 1964.
Бурнейко Николай Иванович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. ― Гродно, 2008. — С. 51.
Катэгорыя:Выпускнікі Львоўскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі