Вітольд Часлававіч Бржэскі (, с. Рубанка, цяпер Бахмацкі раён, Чарнігаўская вобласць, Украіна — ) — савецкі ўрач-гігіеніст, арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцынскіх навук (1969), прафесар (1970).

Біяграфія Скончыў 1-ы Ленінградскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1936).

Працаваў у Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі (1936—1938), станцыі Масельскай Кіраўскай чыгункі (1938—1939), ледаколе «Ермак» (1939—1940), Балашоўскім гарадскім аддзеле аховы здароўя Саратаўскай вобласці (1940—1944), Пскоўскай абласной дзяржаўнай санітарнай інспекцыі (1944—1945), Ціхвінскім раённым скурна-венералагічным дыспансеры (1945—1957), Ціхвінскай міжраённай бальніцы (1957—1961), Мядзведжагорскай раённай бальніцы (1961), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1961—1982 — загадчык кафедра сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя).

Навуковыя інтарэсы: актуальныя праблемы сацыяльнай гігіены, арганізацыі аховы здароўя, вышэйшай медыцынскай адукацыі; гісторыя медыцыны і аховы здароўя.

Літаратура Очерки истории земской хирургии : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 777 / Бржеский В. Ч. — Гродно, 1967. Научная деятельность советских практических врачей в области хирургии : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / Бржеский В. Ч. — Тихвин, 1958.

Бржеский Витольд Чеславович // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2006. — С. 48. Бржеский Витольд Чеславович // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета. — Гродно, 2013. — С. 54—56. Бржеский Витольд Чеславович // Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь. ― Минск, 2001. — С. 36.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чарнігаўскай вобласці Катэгорыя:Гігіеністы Катэгорыя:Медыкі СССР