Людвік Уладзіслававіч Грабоўскі (; ? — ?) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Окша». Сын Уладзіслава Грабоўскага і Марыі з Мілачэўскіх.

Валодаў маёнткамі ў Лідскім павеце Віленскай губерні і Навагрудскім павеце Мінскай губерні. Ягоная жонка мела маёнткі ў Вілейскім і Свянцянскім паветах. Да 39 гадоў ён займаўся гаспадаркай у сваіх маёнтках, пакуль ў 1903 г. не быў прызначаны земскім начальнікам ў Свянцянскім павецеЛаўрэш Леанід. Маршалкі Лідскага павета // Лідскі Летапісец. 2020. № 2(90). С. 13-19..

Кар’ера Л. В. Грабоўскага складвалася дрэнна, але ён працягваў служыць, бо спадзяваўся, што губернскае кіраўніцтва выканае свае абяцанні і ён атрымае хуткае падвышэнне па службе, каб такім чынам вырашыць свае матэрыяльныя праблемы. Аднак пасада маршалка наадварот, каштавала яму двух маёнткаў, якія давялося прадаць для пакрыцця расходаў па службе, і страты даверу мясцовых абшарнікаў.

Маршалак шляхты Дзісенскага павета з 11 жніўня 1905 па 7 чэрвеня 1906, маршалак шляхты Лідскага павета з 7 чэрвеня 1906 па 25 ліпеня 1916 г.

Лідская шляхта запомніла эпізод, як Людвік Грабоўскі сабраў дэлегацыю для сустрэчы цара на вакзале г. Ліды. Уладальнік Малога Мажэйкава Андрэй Брахоцкі пісаў праз шмат гадоў:

Пра абяцанні службовай кар’еры давялося нагадваць гадамі, адзіным суцяшэннем было залічэнне ў спіс кандыдатаў на пасаду віцэ-губернатара Віленскай альбо ў адной з цэнтральных губерняў. Грабоўскі спрабаваў атрымаць пасаду старшыні Віленскага павятовага з’езда міравых суддзяў ці перавесціся ў Вільню ўчастковым міравым суддзём, але ягоныя просьбы былі пачутыя толькі ўлетку 1916 г., калі губерня была ўжо акупавана немцамі. Губернскі маршалак Віленскай губерні з 25 ліпеня 1916 г.

Людвік Грабоўскі быў вядомым конназаводчыкам, пра ягоны ўдзел у Агульнарасійскай выставе 1883 г. пісаў Уладзімір Гіляроўскі ў кнізе «Сябры і сустрэчы»:

Сям’я Быў жанаты з Марыяй са Свентаржэцкіх, меў сына Уладзіслава (нар. 1890) і дачку Соф’ю.

Людвік